Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пройдзе падлік бяздомных асоб

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.12.2018 11:38
Падчас папярэдняй акцыі зімой 2017 году колькасьць бяздомных асоб склала 33 400.
pixabay.com/CC0

Паліцыянты, функцыянэры муніцыпальнай паліцыі, сацыяльныя працаўнікі і валянтэры рыхтуюцца да падліку бяздомных на тэрыторыі ўсёй Польшчы. Такая акцыя праходзіць кожныя два гады. Сёлета падлік будзе праводзіцца з 13 на 14 лютага 2019 году.
Віцэ-міністар сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбета Баяноўска зазначыла, што знайсьці бяздомных цяжка, таму акцыя адбываецца зімой, калі гэтыя людзі знаходзяцца ў розных пляцоўках. У сувязі з гэтым ёсьць большае праўдападабенства, што падлікі будуць дакладнымі.
Падчас папярэдняй акцыі зімой 2017 году колькасьць бяздомных асоб склала 33 400. Часьцей за ўсё яны групуюцца ў вялікіх гарадах – у Варшаве, Кракаве, Катавіцэ, Гданьску.
Міністар падкрэсьліла, што ў сувязі з зімовым пэрыядам, у якім жыцьцё і здароўе бяздомных асоб знаходзіцца пад пагрозай, міністэрства зьвярнулася да ваяводаў з просьбай, як мага лепш падрыхтавацца да гэтага пэрыяду.

Паліцыянты, супрацоўнікі муніцыпальнай паліцыі, сацыяльныя працаўнікі й валянтэры рыхтуюцца да падліку бяздомных на тэрыторыі ўсёй Польшчы. Такая акцыя праходзіць кожныя два гады. Падлік будзе праводзіцца з 13 на 14 лютага 2019 году.

Віцэ-міністар па пытаньнях сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Баяноўска зазначыла, што знайсьці бяздомных цяжка, і таму акцыя адбываецца зімой, калі гэтыя людзі знаходзяцца ў розных дабрачынных установах. У сувязі з гэтым ёсьць большая магчымасьць іх дакладней перапісаць.

Падчас папярэдняй акцыі зімой 2017 году колькасьць бяздомных асоб склала 33 400. Часьцей за ўсё яны селяцца ў вялікіх гарадах: Варшаве, Кракаве, Катавіцэ, Гданьску.

Міністар падкрэсьліла, што ў сувязі з зімовым пэрыядам, у якім жыцьцё й здароўе бяздомных асоб знаходзіцца пад пагрозай, міністэрства зьвярнулася да ваяводаў з просьбай як мага лепш падрыхтавацца да гэтага пэрыяду.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт