У Чэхіі загінулі 12 польскіх гарнякоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        21.12.2018 10:57
                    
                                 
                
                
                    У шахце выбухнуў мэтан, выклікаўшы сур'ёзныя зьнішчэньні пад зямлёй. 
                
                
                    
                        
	PAP/EPA/LUKAS KABON
                     
                
                
                
               
                
                         У чэскай шахце ў Карвіне загінулі 13 гарнякоў, у тым ліку 12 палякаў. У шахце выбухнуў мэтан, выклікаўшы сур'ёзныя зьнішчэньні пад зямлёй. У Чэхію прыбыў польскі прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі.
Выратавальная акцыя ў шахце ў Карвіне спыненая. Улады шахты тлумачаць гэта небясьпечнымі ўмовамі, якія пануюць пад зямлёй. Да 40 чэскіх ратаўнікоў далучыліся дзьве польскія групы, якія ноччу прыбылі на месца і адразу прыступілі да працы.
Выбух адбыўся ў чацьвер  пасьля 17.00, больш за 800 мэтраў пад паверхняй зямлі.
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Марвецкі адразу пасьля атрыманьня інфармацыі пра выбух, у якім маглі пацярпець палякі, прадпрыняў адпаведныя крокі. Ратаўнікі з Цэнтральнай станцыі горнага ратаўніцтва атрымалі заданьне выезду і на працягу паўгадзіны былі па дарозе ў Чэхію.
Калі пацьвердзілася інфармацыя аб тым, што сярод пацярпелых ёсьць палякі, прэм’ер прыняў рашэньне паляцець на месца катастрофы.
ав