Logo Polskiego Radia
Print

Высокапастаўлены амэрыканскі палітык пахваліў праект Рэгіёну трох мораў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2018 19:02
Ён адзначыў, што «іншыя краіны глядзяць на Польшчу з надзеяй на яе лідарства» й што Варшава зьяўляецца «надзвычай важным партнэрам і саюзьнікам ЗША».
Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Джон СаліванНамесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Джон СаліванPAP/EPA/GEORGI LICOVSKI

Высокапастаўлены амэрыканскі палітык пахваліў праект Рэгіёну трох мораў
«Праект Рэгіёну трох мораў – гэта задума польскай дзяржавы, якую мы, ЗША, наш прэзыдэнт, амэрыканскі ўрад падтрымліваем з энтузіязмам», – сказаў намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Саліван. Пра гэта палітык сказаў у інтэрвію парталу niezalezna.pl падчас знаходжаньня ў Варшаве.
Джон Саліван адзначыў, што «іншыя краіны глядзяць на Польшчу з надзеяй на яе лідарства» й што Варшава зьяўляецца «надзвычай важным партнэрам і саюзьнікам ЗША».
Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША сустрэўся ў Варшаве зь міністрам замежных спраў Яцэкам Чапутовічам і кіраўніком Кабінэту прэзыдэнта Польшчы Кшыштафам Шчэрскім. Ён таксама прыняў удзел у падпісаньні кантракту на пастаўкі з ЗША ў Польшчу звадкаванага газу паміж дзяржаўнай польскай кампаніяй PGNiG і амэрыканскай Port Arthur LNG.
Джон Саліван пракамэнтаваў пытаньне расейска-германскага праекту «Паўночны паток – 2». Ён у чарговы раз нагадаў, што прэзыдэнт Дональд Трамп і ўрад ЗША выступаюць супраць газаправоду, паколькі ён пагражае энэргетычнай і геапалітычнай бясьпецы Эўропы.

«Праект Рэгіёну трох мораў – гэта задума польскай дзяржавы, якую мы, ЗША, наш прэзыдэнт, амэрыканскі ўрад падтрымліваем з энтузіязмам», – сказаў намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Саліван. Пра гэта палітык сказаў у інтэрвію парталу niezalezna.pl падчас знаходжаньня ў Варшаве.

Джон Саліван адзначыў, што «іншыя краіны глядзяць на Польшчу з надзеяй на яе лідарства» й што Варшава зьяўляецца «надзвычай важным партнэрам і саюзьнікам ЗША».

Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША сустрэўся ў Варшаве зь міністрам замежных спраў Яцэкам Чапутовічам і кіраўніком Кабінэту прэзыдэнта Польшчы Кшыштафам Шчэрскім. Ён таксама прыняў удзел у падпісаньні кантракту на пастаўкі з ЗША ў Польшчу звадкаванага газу паміж дзяржаўнай Польскай нафтагазавай кампаніяй PGNiG і амэрыканскай Port Arthur LNG.

Джон Саліван пракамэнтаваў пытаньне расейска-германскага праекту «Паўночны паток – 2». Ён у чарговы раз нагадаў, што прэзыдэнт Дональд Трамп і ўрад ЗША выступаюць супраць газаправоду, паколькі ён пагражае энэргетычнай і геапалітычнай бясьпецы Эўропы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт