Logo Polskiego Radia
Print

Польшча падпісала чарговы кантракт на закупку газу з ЗША

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2018 09:49
Пагадненьне прадугледжвае закупку каля 2 мільёнаў тон звадкаванага газу ў год на працягу 20 гадоў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Дзяржаўная Польская нафтагазавая кампанія PGNiG заключыла чарговы кантракт на пастаўку звадкаванага газу са Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Польшчу. Пагадненьне, якое было падпісанае зь фірмай Port Arthur LNG, прадугледжвае закупку каля 2 мільёнаў тон звадкаванага газу ў год на працягу 20 гадоў – агулам гэта каля 2,7 млрд кубамэтраў прыроднага газу. Пастаўкі пачнуцца з 2023 году.
Кіраўнік Кабінэту прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі адзначыў, што падпісаньне чарговага кантракту на пастаўку газу з ЗША павысіць узровень бясьпекі ў рэгіёне.

Дзяржаўная Польская нафтагазавая кампанія PGNiG заключыла чарговы кантракт на пастаўку звадкаванага газу са Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Польшчу.

Пагадненьне, якое было падпісанае зь фірмай Port Arthur LNG, прадугледжвае закупку каля 2 мільёнаў тон звадкаванага газу ў год на працягу 20 гадоў – агулам гэта каля 2,7 млрд кубамэтраў прыроднага газу. Пастаўкі пачнуцца з 2023 году.

Кіраўнік Кабінэту прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі адзначыў, што падпісаньне чарговага кантракту на пастаўку газу з ЗША павысіць узровень бясьпекі ў рэгіёне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт