Logo Polskiego Radia
Print

Заканчваецца пілётная праца КПП „Даўгабычаў-Угрынаў”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.12.2018 15:03
Дадатковы памежны пункт у Люблінскім ваяводзтве быў створаны, каб разгрузіць чэргі на іншых КПП з Украінай.
pixabay.com/Public Domain CC0

Заканчваецца пілётная праца КПП „Даўгабычаў-Угрынаў”
Дадатковы памежны пункт у Люблінскім ваяводзтве быў створаны, каб разгрузіць чэргі на іншых КПП з Украінай.
Да канца бягучага году закончыцца пілётая праграма для пешаходнага руху на польска-украінскім КПП „Даўгабычаў-Угрынаў” (Dołhobyczow - Uhrynów) ў Люблінскім ваяводзтве.
Цяпер цягам сутак мяжу Даўгабычаве перасякае каля 3,5 тысяч чалавек, у тым ліку пешшу або на ровары - каля 850 чалавек.
КПП „Даўгабычаў-Угрынаў” быў створаны, каб разгрузіць чэргі на суседніх памежных пунктаў пропуску з Украінай „Хрэбэннэ” й „Зосін”.
„Часовы характар інфраструктуры, прысьвечанай пешаму руху, стварае шмат пагроз і не дазваляе працягваць пілётую праграму ў ейнай цяперашняй форме. Тым ня менш атрыманая дзякуючы праграме інфармацыя ў будучыні зможа быць выкарыстаная для распрацоўкі й выкананьня адэкватнай інфраструктуры пешаходнага перахода”, - паведаміла польская Памежная служба.
Памежны пераход „Даўгабычаў-Угрынаў” цалкам разьмешчаны на польскім баку мяжы. Кантролю тут ажыцьцяўляюць, як польскія, так і ўкраінскія памежнікі.
аз

Да канца бягучага году закончыцца пілётая праграма для пешаходнага руху на польска-ўкраінскім КПП „Даўгабычаў-Угрынаў” (Dołhobyczow - Uhrynów) у Люблінскім ваяводзтве.

Цяпер цягам сутак мяжу ў Даўгабычаве перасякае каля 3,5 тысяч чалавек, у тым ліку пешшу або на ровары - каля 850 чалавек.

КПП „Даўгабычаў-Угрынаў” быў створаны, каб разгрузіць чэргі на суседніх памежных пунктаў пропуску з Украінай „Хрэбэннэ” (Hrebenne) і „Зосін” (Zosin).

„Часовы характар інфраструктуры, прысьвечанай пешаму руху, стварае шмат пагроз і не дазваляе працягваць пілётную праграму ў ейнай цяперашняй форме. Тым ня менш, атрыманая дзякуючы праграме інфармацыя ў будучыні зможа быць выкарыстаная для распрацоўкі й выкананьня адэкватнай інфраструктуры пешаходнага перахода”, - паведаміла польская Памежная служба.

Памежны пераход „Даўгабычаў-Угрынаў” цалкам разьмешчаны на польскім баку мяжы. Кантроль тут ажыцьцяўляюць, як польскія, так і ўкраінскія памежнікі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт