Logo Polskiego Radia
Print

У Вене абмяркоўваюць супрацу паміж Эўропай і Афрыкай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.12.2018 12:17
У форуме „Афрыка-Эўропа” прымае ўдзел кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі ў Вене.Прэм’ер Матэвуш Маравецкі ў Вене.PAP/Andrzej Lange

У Вене абмяркоўваюць супрацу паміж Эўропай і Афрыкай
Форуме „Афрыка-Эўропа” прымае ўдзел кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.
Сёньня ў Вене прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) прыме ўдзел Форуме „Афрыка-Эўропа”. Гаспадарамі мерапрыемства зьяўляюцца Аўстрыя, якай цяпер старшынствуе ў Эўрапейскай радзе й Руанда, якая старшынствуе ў Афрыканскім зьвязе.
Кіраўнік польскага ўраду прыме ўдзел у сустрэчы палітычных лідараў Эўропы й Афрыкі, а таксама ў дыскусіі аб супрацоўніцтве ў эпоху лічбавых тэхналёгій. Удзельнікі дыскусіі задумаюцца пра тое, якія ўмовы трэба выканаць, каб заахвоціць прыватны бізнэс інвэставаць у Афрыцы, як павялічыць занятасьць, якая роля гандлёвых дамоваў і як разьвіваць лічбавыя тэхналёгіі на афрыканскім кантынэнце.
Форуме прымае ўдзел каля 800 удзельнікаў. Гэта прадстаўнікі больш за 20 краінаў. Свой удзел у мерапрыемстве пацьвердзілі таксама старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер і старшыня Эўрапарлямэнту Антоніё Таяні.
Удзельнікі Форуму „Афрыка-Эўропа” будуць казаць пра магчымасьці ўмацаваньня супрацоўніцтва паміж кантынэнтамі ў галіне інавацый і лічбаваньня, а таксама абмяркуюць шляхі фінансаваньня розных праектаў, накіраваных на паляпшэньне ўмоў жыцьця ў Афрыцы й на садзейнічаньне ўстойлівага разьвіцьця.
аз

Сёньня ў Вене прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) прыме ўдзел у форуме „Афрыка-Эўропа”. Гаспадарамі мерапрыемства зьяўляюцца Аўстрыя, якай цяпер старшынствуе ў Эўрапейскай радзе, і Руанда, якая ўзначальвае Афрыканскі зьвяз.

Кіраўнік польскага ўраду прыме ўдзел у сустрэчы палітычных лідараў Эўропы й Афрыкі, а таксама ў дыскусіі аб супрацоўніцтве ў эпоху лічбавых тэхналёгій.

Удзельнікі дыскусіі задумаюцца аб тым, якія ўмовы трэба выканаць, каб заахвоціць прыватны бізнэс інвэставаць у Афрыцы, як павялічыць занятасьць, якая роля гандлёвых дамоваў і як разьвіваць лічбавыя тэхналёгіі на афрыканскім кантынэнце.

У форуме прымае ўдзел каля 800 удзельнікаў. Гэта прадстаўнікі больш за 20 краінаў. Свой удзел у мерапрыемстве пацьвердзілі таксама старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер і старшыня Эўрапарлямэнту Антоніё Таяні.

Удзельнікі форуму „Афрыка-Эўропа” будуць казаць пра магчымасьці ўмацаваньня супрацоўніцтва паміж кантынэнтамі ў галіне інавацый і лічбаваньня, а таксама абмяркуюць шляхі фінансаваньня розных праектаў, накіраваных на паляпшэньне ўмоў жыцьця ў Афрыцы й на садзейнічаньне ўстойлівага разьвіцьця.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт