Logo Polskiego Radia
Print

Да 2040 году ў Польшчы можа зьявіцца АЭС

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 17.12.2018 15:09
У праекце энэргетычнай палітыкі Польшчы прадугледжваецца, што першы блёк АЭС будзе пабудаваны да 2033 года.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

Ужо ў студзені 2019 года можа стаць вядома месца разьмяшчэньня атамнай электрастанцыі ў Польшчы. У праекце энэргетычнай палітыкі Польшчы да 2040 года гаворыцца, сярод іншага, пра тое, што першы блёк АЭС будзе пабудаваны да 2033 года.

Паводле слоў міністра прадпрымальніцтва і тэхналёгій Польшчы Ядвігі Эмілевіч, цяпер разглядаюцца два варыянты разьмяшчэньня будучай АЭС.

У адпаведнасьці з палажэньнямі праекта энэргетычнай палітыкі Польшчы, к таму часу ў краіне павінна дзейнічаць шэсьць атамных блёкаў магутнасьцю ад 6 да 9 гігаватаў.

вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт