6 тыс. людзей былі эвакуяваныя ў горадзе на поўначы Польшчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.12.2018 11:12
Падчас земляных работ у гарнізоне ў Морангу былі выяўленыя каля 20 артылерыйскіх снарадаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
6 тыс. людзей былі эвакуяваныя ў горадзе на поўначы Польшчы
Падчас земляных работ у гарнізоне ў Морангу былі выяўленыя каля 20 артылерыйскіх снарадаў.
Сёньня з тэрыторыі вайсковай часткі ў горадзе Моранг (Morąg) на поўначы Польшчы сапёры вывозяць артылерыйскія снарады часоў Другой сусьветнай вайны. На час акцыі былі эвакуяваныя каля 6 тысяч жыхароў гораду, у тым ліку пацыенты мясцовай бальніцы.
Нагадаем, у чацьвер падчас земляных работ у гарнізоне на вуліцы Войска Польскага ў Морангу былі выяўленыя каля 20 артылерыйскіх снарадаў. Гэта, хутчэй за ўсё, рэшткі складу боепрыпасаў часоў Другой сусьветнай вайны.
Эвакуацыя ахапіла жыхароў зоны ў радыюсе 1,5 км ад месца знаходкі. Прыйшлося эвакуяваць каля 6 тысяч жыхароў і каля 50 пацыентаў мясцовай бальніцы й дома пажылых людзей.
У забесьпячэньні зоны знаходкі ўдзельнічаюць вайскоўцы, паліцыянты й пажарнікі. Часова закрытыя некаторыя ўязныя дарогі ў горад і прыпынены рух некаторых цягнікоў. Акцыя павінна закончыцца пасьля 13.00.
аз