Logo Polskiego Radia
Print

Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным плянуецца 25 сьнежня ў Маскве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.12.2018 09:11
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным плянуецца 25 сьнежня ў Маскве.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным плянуецца 25 сьнежня ў Маскве.

„Мне дакладваюць, Уладзімір Уладзіміравіч прапаноўвае 25 сьнежня ў Крамлі сустрэцца й абмеркаваць пытаньні”, — цытуе Лукашэнку „Российская газета”, журналіст якой удзельнічаў у сустрэчы кіраўніка Беларусі з расейскімі журналістамі.

Інфармацыю аб сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам, якая мае адбыцца, пацьвердзіў і прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.

Апошні раз кіраўнікі Беларусі й Расеі сустракаліся 6 сьнежня на паседжаньні Вышэйшага эўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу. Яны публічна паспрачаліся аб справядлівасьці дзейнай цаны на расейскі газ для Беларусі.

Лукашэнка, у прыватнасьці, заўважыў, што тарыф „Газпрома” на транспарціроўку прыроднага газу для Беларусі складае амаль 3 даляры за 1 тыс. куб. м на 100 км, а ўнутраны тарыф у Расеі — каля 1 даляра. „Важны не тарыф, важная канчатковая цана газу. Зьвяртаю ўвагу, што 129 даляраў — цана сёньня ў Беларусі, будзе ў наступным годзе 127 даляраў. А ў ФРГ — 250”, — сказаў у адказ Пуцін.

„Вы маеце рацыю, Уладзімір Уладзіміравіч, але наш галоўны гандлёвы партнэр — не ФРГ, а Расея”, — падкрэсьліў Лукашэнка. „Але ўжо сёньня нашы партнэры маюць перавагі. Калі б была рынкавая цана для Беларусі — было б пад 200”, — парыраваў Пуцін.

Пасьля заканчэньня саміту Лукашэнка паведаміў журналістам, што да канца года плянуе яшчэ раз сустрэцца з Пуціным для абмеркаваньня нявырашаных праблем.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт