Logo Polskiego Radia
Print

6 студзеня Ўкраіна можа атрымаць аўтакефалію

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 14.12.2018 15:16
У Канстанцінопалі 6 студзеня павінна быць выдадзена пацьвярджэньне аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы.
Кіеў. Андрэеўскі саборКіеў. Андрэеўскі саборФота: pixabay.com

Томас, або дакумэнт аб аўтакефаліі, будзе дадзены аб'яднанай Украінскай праваслаўнай царкве 6 студзеня. А ўжо 15 сьнежня ў Кіеве адбудзецца нарада ўкраінскіх праваслаўных герархаў, на якой абяруць кіраўніка новай аб'яднанай і незалежнай Украінскай праваслаўнай царквы.

Дату перадачы томаса агучыў Эўстарцій Зора, прадстаўнік УПЦ Кіеўскага Патрыярхата. Дакумэнт будзе ўручаны ў Канстанцінопалі (Стамбуле) 6 студзеня новаму кіраўніку УПЦ падчас літургіі з удзелам Канстанцінопальскага (Сусьветнага) Патрыярха Варфаламэя.

Аўтакефаліі ўкраінскага праваслаўя супрацьстаіць Расейская праваслаўная царква, якая лічыць Украіну сваёй «кананічнай тэрыторыяй».

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт