Logo Polskiego Radia
Print

Кангрэс ЗША заклікаў Эўропу адмовіцца ад Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.12.2018 10:02
Кангрэсмэны выступілі за ўвядзеньне санкцый з боку ЗША ў сувязі з гэтай інвэстыцыяй.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кангрэс ЗША заклікаў Эўропу адмовіцца ад Nord Stream 2
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю, якая заклікае ўрады эўрапейскіх краін выказаць супраць будовы газаправоду Nord Stream 2. Кангрэсмэны выступілі за ўвядзеньне санкцый з боку ЗША ў сувязі з гэтай інвэстыцыяй.
У рэзалюцыі гаворыцца, што «Nord Stream 2 – гэта вялікі крок назад для эўрапейскай энэргетычнай бясьпекі і інтарэсаў ЗША». Палата заклікала «эўрапейскія ўлады адхіліць праект», а амэрыканскага прэзыдэнта «выкарыстаць усе даступныя сродкі для падтрымкі эўрапейскай энэргетычнай бясьпекі пры дапамозе палітыкі дывэрсыфікацыі, каб зьменшыць залежнасьць ад Расейскай Фэдэрацыі».
Кангрэсмэны падкрэсьлілі ў дакумэнце, што «Расея кантралюе амаль 40% усіх паставак у Эўропу, а 11 эўрапейскіх краін у прынамсі 75% свайго гадавога запатрабаваньня купляе ў Расеі».
Рэзалюцыя мае рэкамэндацыйны характар.

forsal.pl/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт