Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Данія падпісалі дамову па справе Baltic Pipe

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2018 11:58
Газаправод Baltic Pipe павінен быць здадзены ў эксплёатацыю да 1 кастрычніка 2022 году.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча й Данія падпісалі дамову па справе Baltic Pipe
Газаправод Baltic Pipe павінен быць здадзены ў эксплёатацыю да 1 кастрычніка 2022 году.
Польшча й Данія падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў энэргетычным сэктары й дамову, якая рэгулюе прававыя пытаньні, зьвязаныя з плянаваным газаправодам Baltic Pipe. Падпісаньне дакумэнтаў адбылося падчас Кліматычнага саміту, які працягваецца ў горадзе Катавіцэ (Katowice), на поўдні Польшчы.
Нагадаем, газаправод Baltic Pipe павінен спалучыць польскую сыстэму перадачы газу з дацкай і заадно з эўрапейскай, а таксама з газаправодам Skanled, які падае прыродны газ з нарвэскіх радовішчаў.
Упаўнаважаны польскага ўраду па справах стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі (Piotr Naimski) падкрэсьліў, што згаданыя дамовы неабходныя, каб праект мог стаць сапраўднай інвэстыцыяй.
„Кампанія Gaz-System будуе газаправод з Польшчы ў Данію й будзе яго ўладальнікам. Кампанія будзе таксама ўладальнікам трубаправода, які праходзіць праз тэрытарыяльныя воды Даніі, а дзеля гэтага неабходная адмысловая дамова”, - сказаў Пётр Наімскі.
Нагадаем, газаправод Baltic Pipe павінен быць здадзеныя ў эксплёатацыю да 1 кастрычніка 2022 году. Запуск Baltic Pipe дасьць магчымасьць памяняць галоўны кірунак, зь якога пастаўляецца газ у Польшчу, і дасьць краіне магчымасьць рээкспарту блакітнага паліва.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт