Logo Polskiego Radia
Print

Акцыі нафтапаліўнай групы Lotos вырасьлі на 50%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2018 09:11
На дадзены момант кошт адной акцыі складае больш, чым 82 злотыя (больш за 19 эўра).
АЗС

АЗС geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Акцыі нафтапаліўнай групы Lotos вырасьлі на 50%
На дадзены момант кошт адной акцыі складае больш, чым 82 злотыя (больш за 19 эўра).
На працягу апошняга году кошт акцый польскай нафтапаліўнай групы Lotos павялічыўся амаль на 50%, паведаміў віцэ-старшыня ўправы па фінансавых пытаньнях Робэрт Собкув (Robert Sobków). На дадзены момант кошт адной акцыі групы складае больш, чым 82 злотыя (больш за 19 эўра).
Павелічэньне кошту акцый – вынік шматлікіх фактараў, у тым ліку паляпшэньня эканамічнай кан’юнктуры й цэнаў на паліва. Сыстэматычнае павелічэньне валавага ўнутранага прадукту ў Польшчы азначае рост попыту на паліва, то бок на прадукты групы Lotos.
Робэрт Собкув падкрэсьліў, што ў апошні час цана на нафту выразна ўпала, што выгадна групе. Ён таксама нагадаў пра пляны зьліцьця групы Lotos з польскім нафтавым канцэрнам PKN Orlen. Нагадаем, да верасьня будучага году на гэтыя пляны сваю згоду павінна даць Эўрапейская камісія.
Робэрт Собкув зьвярнуў увагу на выгады ад зьліцьця. Адной зь іх, паводле яго, будзе лепшая зыходная пазыцыя падчас перамоў аб кошце паставак сыравіны.
Зьліцьцё групы Lotos і канцэрну PKN Orlen падзеленае на тры этапы. Канчатковае спалучэньне можа адбыцца ў 2020 годзе. Тады PKN Orlen набудзе кантрольны пакет акцый групы Lotos.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт