Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы ўнёс чарговыя аб'екты ў сьпіс помнікаў гісторыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.12.2018 17:28
Агулам у сьпісе, які быў створаны ў 1994 годзе, знаходзіцца 105 помнікаў гісторыі.
Урачыстасьць з нагоды пашырэньня сьпісу прайшла ў Вялікім Нацыянальным тэатры Польшчы ў Варшаве - Анджэй Дуда на сцэнеУрачыстасьць з нагоды пашырэньня сьпісу прайшла ў Вялікім Нацыянальным тэатры Польшчы ў Варшаве - Анджэй Дуда на сцэнеPAP/Jacek Turczyk

Прэзыдэнт Польшчы ўнёс чарговыя аб'екты ў сьпіс помнікаў гісторыі
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўнёс 14 абʼектаў, у тым ліку Гданьскую суднаверф, у сьпіс польскіх Помнікаў гісторыі. У сьпіс уносяцца ўнікальныя абʼекты, якія маюць высокую гістарычную, архітэктурную, мастацкую й навуковую каштоўнасьць.
Агулам у сьпісе, які быў створаны ў 1994 годзе, знаходзіцца 105 помнікаў гісторыі.
Падчас урачыстай цырымоніі Анджэй Дуда сказаў, што «да 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці ў нас ёсьць 105 помнікаў гісторыі, якія былі сьведкамі таго, што адбывалася на нашай зямлі, у Польшчы». Кіраўнік дзяржавы зазначыў, што большасьці абʼектаў з гэтага сьпісу больш чым сто гадоў.
Сярод абʼектаў, якія ўнёс у сьпіс прэзыдэнт Дуда, можна вылучыць Гданьскую суднаверф – месца стварэньня прафсаюзу «Салідарнасьць», Замак Сілескіх Пястаў, крэпасьць у горадзе Пярэмышль і найстарэйшую ў Польшчы нафтавую сьвідравіну ў мясцовасьці Бубрка на поўдні краіны. Цяпер на гэтым месцы працуе музэй, а сьвідравіна была адкрытая ў 1854 годзе.
Урачыстасьць з нагоды пашырэньня сьпісу прайшла ў Вялікім Нацыянальным тэатры Польшчы ў Варшаве.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт