Прэзыдэнт Польшчы запаліў у сваім палацы ханукальныя сьвечкі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.12.2018 12:02
Ханука – габрэйскае сьвята, устаноўленае ў II стагодзьдзі да н.э., якое працягваецца восем дзён і зьяўляецца адным з важнейшых сьвятаў іўдэяў.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай запалілі ў варшаўскім Прэзыдэнцкім палацы ханукальныя сьвечкі. На фота разам з прадстаўніком габрэйскай супольнасьці Міхалам СамэтамPAP/Paweł Supernak
Прэзыдэнт Польшчы запаліў у сваім палацы ханукальныя сьвечкі
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай запалілі ў варшаўскім Прэзыдэнцкім палацы ханукальныя сьвечкі. Падчас урачыстасьці кіраўнік Польшчы сказаў, што палякі й габрэі жылі побач цягам тысячы гадоў. Анджэй Дуда падкрэсьліў, што многія габрэі сталі выбітнымі прадстаўнікамі польскай культуры й традыцыі. Пры гэтым прэзыдэнт падкрэсьліў, што ў гісторыі былі ня толькі пазытыўныя моманты ўзаемаадносін, але й цяжкія.
Анджэй Дуда зазначыў, што сярод узнагароджаных ім пасьмяротна Ордэнам Белага Арла – найвышэйшай польскай дзяржаўнай узнагародай, – ёсьць габрэі – выбітныя прадстаўнікі польскай зямлі: вядомым пэдагог Януш Корчак, які загінуў у гітлераўскім канцлягеры, і падпалкоўнік Борух Штайнбэрг – даваенны галоўны рабін Войска Польскага, забіты НКУС у Катыні.
Ханука – габрэйскае сьвята, устаноўленае ў II стагодзьдзі да н.э., якое працягваецца восем дзён і зьяўляецца адным з важнейшых сьвятаў іўдэяў.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай запалілі ў варшаўскім Прэзыдэнцкім палацы ханукальныя сьвечкі. Такім чынам лідар краіны нагадаў пра шматкультурную й шматнацыянальную гісторыю польскай дзяржавы, неад'емнай часткай якой былі габрэі.
Падчас урачыстасьці кіраўнік Польшчы сказаў, што палякі й габрэі жылі побач цягам тысячы гадоў. Анджэй Дуда падкрэсьліў, што многія габрэі сталі выбітнымі прадстаўнікамі польскай культуры й традыцыі. Пры гэтым прэзыдэнт падкрэсьліў, што ў гісторыі былі ня толькі пазытыўныя моманты ўзаемаадносін, але й цяжкія.

вс