На Балтыйскім моры ўзьнікне вялікая ветраная электрастанцыя
Польская энэргетычная група (PGE) шукае дасьведчанага партнэра, які дапаможа рэалізаваць праект ветранай электрастанцыі на моры – піша „Dziennik Gazeta Prawna”.
У Балтыйскім моры, у ваколіцах Лэбы, самая буйная энэргетычная фірма Польшчы хоча паставіць ветракі агульнай магутнасьцю 2545 MW. Гэтага хопіць, каб забясьпечыць электраэнэргіяй нават 4 млн хатніх гаспадарак.
Агульная вартасьць праекту, разам з падключэньнем да энэргетычнай сыстэмы, на сёньняшні дзень складае каля 30 мільярдаў злотых.
Паводле выданьня, гэта ставіць праект на пазыцыі лідара ня толькі ў кантэксьце інвэстыцыі на моры, але таксама сярод найбуйнейшых у гісторыі цэлай польскай энэргетыкі. Для параўнаньня, вугальныя электрастанцыя магутнасьцю 1000 MW каштуе каля 5,5-6 мільярдаў злотых.
У сваю чаргу ветраная электрастанцыя значна таньнейшая ў абслугоўваньні. Ёй не патрэбныя мільёны тон вугалю, ветракі не выкідваюць у атмасфэру CO₂, за што фірмы плацяць дадатковыя грошы.

ав