Славакія выслала расейскага дыплямата за шпіёнскую дзейнасьць
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.12.2018 13:19
Дыплямат працаваў у апараце вайсковага аташэ пасольства Расеі й займаўся агентурнай дзейнасьцю супраць Славакіі й НАТО.
ajale/pixabay.com/Public Domain CC0
Прэм’ер-міністар Славакіі Пэтэр Пелегрыні паведаміў сёньня, што ў лістападзе Браціслава выслала з краіны расейскага дыплямата, які трапіў пад падазрэньне ў шпіёнскай дзейнасьці.
Пелегрыні паінфармаваў, што рашэньне пра высылку было прынятае 22 лістапада: расейскі дыплямат атрымаў 48 гадзін на тое, каб пакінуць тэрыторыю Славакіі. Прэм’ер зазначыў, што рашэньне прымалася на падставе сьледзтва вайсковай контрразьведкі.
Паводле Пэтэра Пелегрыні, дыплямат працаваў у апараце вайсковага аташэ пасольства Расеі й займаўся агентурнай дзейнасьцю супраць Славакіі й НАТО.
вс