Амэрыканцы разьвітваюцца з 41-ым прэзыдэнтам ЗША
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.12.2018 11:27
Дональд Трамп абвясьціў сераду днём нацыянальнай жалобы.
PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS
Амэрыканцы разьвітваюцца з 41 прэзыдэнтам ЗША. Труна з целам Джорджа Буша выстаўленая ў ратондзе Капітолія. У гэтым месцы выстаўляюць труны толькі самых выбітных грамадзян ЗША.
У афіцыйных урачыстасьцях у ратондзе ўдзел прымала сям’я прэзыдэнта Буша, супрацоўнікі, прэзыдэнт Дональд Трамп. У ратонду прыходзяць звычайныя амэрыканцы, каб разьвітацца з палітыкам.
Труна будзе выстаўленая да серады. Пасьля яе перавязуць у Нацыянальную катэдру эпіскапальнага касьцёла, дзе пройдзе жалобнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў уладаў з цэлага сьвету. Дональд Трамп абвясьціў сераду днём нацыянальнай жалобы.
Труна з целам Джорджа Буша выстаўленая ў ратондзе Капітолія. У гэтым месцы выстаўляюць труны толькі самых выбітных грамадзян ЗША.

ав