Дасягнута пагадненьне паміж ЗША і Кітаем па гандлі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
02.12.2018 12:58
Бакі дамовіліся пры перамірʼе ў гандлёвай вайне паміж Пэкінам ды Вашынгтонам.
Foto: EPA/JUAN IGNACIO RONCORONI Dostawca: PAP/EPA
Падчас саміту ў Буэнас-Айрэсе, прэзыдэнты Дональд Трамп і Сі Цзіньпін дасягнулі пагадненьня, якое пачынае далейшыя перамовы па гандлёвым балансе паміж ЗША і Кітаем.
Прэзыдэнты Сі ды Трамп зьелі працоўны абед з нагоды саміта G20 у аргентынскай сталіцы. Паседжаньне зацягнулася на дзьве з паловай гадзіны. Як распавялі прадстаўнікі Белага дома, прэзыдэнты абедзьвюх краін імкнуліся зьмякчыць напружанасьць у адносінах паміж Вашынгтонам і Пэкінам.
Прэсавая сакратарка амэрыканскага прэзыдэнта Сара Гакабі Сандэрс пазьней абвясьціла, што Дональд Трамп вырашыў не падымаць з 1 студзеня 2019 года тарыфы на кітайскія тавары на суму 200 мільярдаў даляраў ЗША з 10 да 25%. У сваю чаргу, прэзыдэнт Сі пагадзіўся імпартаваць са Злучаных Штатаў у большай колькасьці сельскагаспадарчую прадукцыю, энэргію ды прамысловыя тавары з мэтай скараціць вялізарны дэфіцыт ЗША ў гандлі з Кітаем.
Лідэры дзьвюх краін дамовіліся, што Вашынгтон і Пекін пачнуць неадкладна перамовы па пытаньнях тарыфных барʼераў, перадачы тэхналёгій ды інтэлектуальнай уласнасьці, таксама прамысловасьці ды сельскай гаспадаркі. Гэтыя перамовы павінны завершыцца цягам 90 дзён.
ПР/юл