Logo Polskiego Radia
Print

Як нараджаліся Ваенна-марскія сілы Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2018 09:07
  • ВМС.mp3
Калі куплялі першы карабель для ВМС, Польшча ня мела юрыдычных магчымасьцей яго купіць, таму зьдзелку аформілі на прыватную асобу.
Першым ваенным суднам стаў карабель Pomorzanin, 1920-1930-я гады Першым ваенным суднам стаў карабель Pomorzanin, 1920-1930-я гады

Як нараджаліся Ваенна-марскія сілы Польшчы (ФОТА)
Польшча зноўку стала незалежнай краінай 11 лістапада 1918 году, пасьля 123 гадоў падзелу яе тэрыторыі паміж Расеяй, Аўстра-Вугоршчынай і Нямеччынай. Праз 17 дзён пасьля гэтага, 28 лістапада, кіраўнік дзяржавы Юзэф Пілсудзкі падпісаў указ аб стварэньні Ваенна-марскіх сіл, хоць фармальна маладая краіны ня мела яшчэ доступу да мора. Гэта быў грандыёзны праект, таму што ВМС ствараліся з нуля, без матэрыяльнай базы, традыцыі й караблёў, а афіцэры флёту размаўлялі на розных мовах, таму што раней служылі ў марскіх сілах дзяржаваў, якія падзялілі тэрыторыю Польшчы.
Пытаньне доступу да мора для Варшавы было ня толькі справай прэстыжу, але й стратэгічнай. І таму ў час, калі вяліся перамовы наконт новай Эўропы пасьля Першай сусьветнай вайны (Вэрсальская мірная дамова), Польшча з усіх сіл старалася, каб атрымаць хоць невялікі кавалак балтыйскага ўзьбярэжжа. Палякам удалося атрымаць доступ да Балтыкі – працягласьць берагавой лініі складала ўсяго 147 км, не беручы пад увагу берагавой лініі Хэльскай касы (71 км).
Тады ж, на самым пачатку 1920 гадоў, пачалося з нуля будаўніцтва гораду Гдыня – новага порту, які стаў марскім «акном на сьвет» для маладой краіны. Прычым гэта быў ня толькі грамадзянскі порт, але й база для Ваенна-марскіх сіл, паколькі тады Польшча ня мела ваеннага порту.
Першым ваенным суднам адроджанай краіны стаў невялікі карабель Pomorzanin даўжынёю ўсяго 36 мэтраў. Гэта было гідраграфічнае судна, пабудаванае ў 1893 годзе ў Нямеччыне. Першапачаткова яно служыла як грамадзянскае пасажырскае судна. У ВМС Польшчы яно праслужыла ажно да 1932 году, пасьля гэтага плаўадзінку прадалі адной з кампаній, якая эксплюатавала судна на Вісьле да пачатку вайны.
Дарэчы, цікавы факт: у 1920 годзе, калі карабель набылі польскія ВМС, Польшча, паводле міжнародных пагадненьняў, ня мела юрыдычных магчымасьцей яго купіць. Таму пакупку судна аформілі на капітана Юзэфа Унруга, пазьнейшага адмірала, які стаяў ля вытокаў ВМС Польшчы.
Пазьней улады ў Варшаве паступова павялічвалі флёт. Сярод плавучых адзінак, якія ўвайшлі ў склад ВМС, былі мінаносцы Kaszub, Mazur, Krakowiak, Kujawiak, Ślązak i Góral. Пераважна гэты былі караблі, пабудаваныя ў канцы 19-га, пачатку 20-га стагодзьдзяў на замежных верфях.
Дарэчы, гісторыя ВМС Польшчы мае й беларускі кантэкст – гэта Пінская флятылія. Пра гэтую вайсковую адзінку мы ўжо распавядалі, у тым ліку пра рачныя маніторы, якія былі гордасьцю Ваенна-марскіх сіл даваеннай Польшчы.
Нагадаю, датай стварэньня флятыліі лічыцца 19 красавіка 1919 году.
Флятылія называлася Пінскай да 1931 году, пазьней яе афіцыйная назва гучала наступным чынам: Рачная флятылія Ваенна-марскіх сіл Польшчы. Галоўным портам рачнога ваеннага флёту быў беларускі Пінск – у той час павятовы горад Палескага ваяводзтва. На ўзбраеньні флятыліі было некалькі манітораў – цяжкіх рачных браніраваных артылерыйскіх караблёў.
Такім чынам, Ваенна-марскія сілы Польшчы, хоць і ствараліся з нуля, былі даволі моцнай часткай Войска Польскага, хоць падчас нападу Нямеччыны на Польшчу ў 1939 годзе не адыгралі вялікай ролі.
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл
фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Мінаносец
Мінаносец Kaszub, 1921-1925 г.г.

Мінаносец Kujawiak, 1921-1936 г.г.

Пазьней улады ў Варшаве паступова павялічвалі флёт. Сярод плавучых адзінак, якія ўвайшлі ў склад ВМС, былі мінаносцы Kaszub, Mazur, Krakowiak, Kujawiak, Ślązak i Góral. Пераважна гэты былі караблі, пабудаваныя ў канцы 19-га, пачатку 20-га стагодзьдзяў на замежных верфях.

Дарэчы, гісторыя ВМС Польшчы мае й беларускі кантэкст – гэта Пінская флятылія. Пра гэтую вайсковую адзінку мы ўжо распавядалі, у тым ліку пра рачныя маніторы, якія былі гордасьцю Ваенна-марскіх сіл даваеннай Польшчы.

Нагадаю, датай стварэньня флятыліі лічыцца 19 красавіка 1919 году.

Маніторы
Маніторы «Кракаў» і «Вільня» на Прыпяці, пачатак 1930-х гадоў

Флятылія называлася Пінскай да 1931 году, пазьней яе афіцыйная назва гучала наступным чынам: Рачная флятылія Ваенна-марскіх сіл Польшчы. Галоўным портам рачнога ваеннага флёту быў беларускі Пінск – у той час павятовы горад Палескага ваяводзтва. На ўзбраеньні флятыліі было некалькі манітораў – цяжкіх рачных браніраваных артылерыйскіх караблёў.

Такім чынам, Ваенна-марскія сілы Польшчы, хоць і ствараліся з нуля, былі даволі моцнай часткай Войска Польскага, хоць падчас нападу Нямеччыны на Польшчу ў 1939 годзе не адыгралі вялікай ролі.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт