Logo Polskiego Radia
Print

LOT - самая «ціхая» авіякампанія лёнданскага аэрапорту Heathrow

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2018 08:12
Агулам авіяпарк LOT налічвае 75 самалётаў, да канца году лічба павялічыцца да 80 адзінак.
Самалёт Boeing 737 MAX 8 польскай авіякампаніі LOT прызямляецца ў Варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка ШапэнаСамалёт Boeing 737 MAX 8 польскай авіякампаніі LOT прызямляецца ў Варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэнафота: LOT/M.Kwasowski

Папулярны партал Gazeta.pl паведамляе, што польская авіякампанія LOT атрымала званьне найбольш «ціхіх» авіяліній лёнданскага аэрапорту Heathrow. LOT выйграў у клясыфікацыі сярод 50 авіякампаній, якія карыстаюцца паслугамі найбольшага аэрапорту брытанскай сталіцы. У авіякампаніі LOT паведамілі, што ў вялікай ступені гэта ўдалося дасягнуць дзякуючы таму, што на трасе ў Лёндан авіялініі пачалі выкарыстоўваць новыя самалёты Boeing 737 MAX 8 замест Boeing 737-400. Польская фірма пачала выкарыстоўваць новыя самалёты на пачатку сьнежня мінулага году. На авіяпрадпрыемстве адзначылі, што на новых самалётах устаноўленыя эканомныя рухавікі вытворчасьці амэрыканска-францускай кампаніі CFM International, якія ў параўнаньні зь іншымі рухавікамі працуюць цішэй на 40%. Актуальна ў флёце польскай авіякампаніі 12 лайнэраў Boeing 737 MAX 8.
Агулам авіяпарк LOT налічвае 75 самалётаў, да канца году лічба павялічыцца да 80 адзінак. У 2017 годзе авіякампанія перавезла 6 млн 800 тыс пасажыраў. Сёлетнія пляны – 8 млн 900 тыс. пасажыраў, а ў 2019 годзе авіялініі хочуць перавезьці больш за 10 млн чалавек.
З пачатку 2016 году LOT адкрыў шмат новых рэйсаў, у прыватнасьці, з Варшавы ў Маямі, Лос-Анджэлес, Сэул, Токіё й Сынгапур, з Будапэшту ў Нью-Ёрк і Чыкага, з Кракава ў Чыкага й з Жэшава ў Нью-Ёрк.
Апошні новы рэйс, адкрыты ў лістападзе, гэта Варшава-Бэйрут.

Папулярны партал Gazeta.pl паведамляе, што польская авіякампанія LOT атрымала званьне найбольш «ціхіх» авіяліній лёнданскага аэрапорту Heathrow. LOT выйграў у клясыфікацыі сярод 50 авіякампаній, якія карыстаюцца паслугамі найбольшага аэрапорту брытанскай сталіцы. У авіякампаніі LOT паведамілі, што ў вялікай ступені гэта ўдалося дасягнуць дзякуючы таму, што на трасе ў Лёндан авіялініі пачалі выкарыстоўваць новыя самалёты Boeing 737 MAX 8 замест Boeing 737-400.

Польская фірма пачала выкарыстоўваць новыя самалёты на пачатку сьнежня мінулага году. На авіяпрадпрыемстве адзначылі, што на новых самалётах устаноўленыя эканомныя рухавікі вытворчасьці амэрыканска-францускай кампаніі CFM International, якія ў параўнаньні зь іншымі рухавікамі працуюць цішэй на 40%. Актуальна ў флёце польскай авіякампаніі 12 лайнэраў Boeing 737 MAX 8.

Агулам авіяпарк LOT налічвае 75 самалётаў, да канца году лічба павялічыцца да 80 адзінак. У 2017 годзе авіякампанія перавезла 6 млн 800 тыс пасажыраў. Сёлетнія пляны – 8 млн 900 тыс. пасажыраў, а ў 2019 годзе авіялініі хочуць перавезьці больш за 10 млн чалавек.

З пачатку 2016 году LOT адкрыў шмат новых рэйсаў, у прыватнасьці, з Варшавы ў Маямі, Лос-Анджэлес, Сэул, Токіё й Сынгапур, з Будапэшту ў Нью-Ёрк і Чыкага, з Кракава ў Чыкага й з Жэшава ў Нью-Ёрк.

Апошні новы рэйс, адкрыты ў лістападзе, гэта Варшава-Бэйрут.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт