Logo Polskiego Radia
Print

У Каралеўскім замку адкрылася выстава-кірмаш гістарычнай кнігі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.11.2018 17:02
У сёлетнім кірмашы ўдзельнічае 200 экспанэнтаў з усяе Польшчы, а таксама Беларусі і Ўкраіны.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Каралеўскі замак у Варшаве адбылося ўрачыстае адкрыцьцё XXVII Выставы-кірмашу гістарычнай кнігі. Арганізатарам мерапрыемства зьяўляецца Паразуменьне выдаўцоў гістарычных кніг і Каралеўскі замак у Варшаве. Патронам выставы зьяўляецца прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Падчас цырымоніі адкрыцьця былі ўручаны ўзнагароды KLIO за лепшыя гістарычныя кнігі, выдадзеныя ў бягучым і папярэднім годзе.

У сёлетнім кніжным кірмашы ўдзельнічае 200 экспанэнтаў з усяе Польшчы, а таксама Беларусі і Ўкраіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт