Logo Polskiego Radia
Print

Палякі і ўкраінцы атрымалі правакацыйныя эсэмэскі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 29.11.2018 16:00
У Польшчы жыхары гмін, якія знаходзяцца на мяжы з Украінай, атрымалі фальшывыя паведамленьні ад Урадавага цэнтра бясьпекі.
Фота: pixabay.com

У Польшчы жыхары гмін, якія знаходзяцца на мяжы з Украінай, атрымалі фальшывыя эсэмэскі ад Урадавага цэнтра бясьпекі. У паведамленьнях гаварылася пра тое, што мужчыны павінны зьявіцца ў прадстаўніцтвы органаў мясцовай улады ў сувязі з надзвычайнай сытуацыяй ва Ўкраіне. Паведамленьні былі адпраўлены амаль у той жа час, калі ва Ўкраіне было прынята рашэньне аб увядзеньні ваеннага становішча. Паліцыя і Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы пачалі расьсьледаваць гэту справу.

Мяркуецца, што фальшывыя паведамленьні маглі быць часткай дэзынфармацыйнай стратэгіі. Падобныя падробленыя паведамленьні, адпраўленыя ад імя Міністэрства абароны Ўкраіны, атрымалі жыхары Сумскай вобласьці, якая мяжуе з Расеяй. Мужчын прасілі зьявіцца ў найбліжэйшую вайсковую часьць.

Як сьцьвярджаецца ў паведамленьні ўкраінскага Мінабароны, гэта ня што іншае, як «чарговая праява гібрыднай агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны».

Infosecurity24.pl/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт