Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія заклікала Расею вярнуць Украіне караблі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2018 16:12
Інцыдэнт у Азоўскім моры быў адной з тэм сёньняшняга паседжаньня камісараў ЭЗ.
Віцэ-старшыня Эўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс.Віцэ-старшыня Эўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Эўракамісія заклікала Расею вярнуць украінскія караблі
Інцыдэнт у Азоўскім моры быў адной з тэм сёньняшняга паседжаньня камісараў ЭЗ.
Эўракамісія заклікала Расею вярнуць украінскія караблі й вызваліць іх экіпажы. Яна таксама асудзіла расейскую агрэсію супраць Украіны. Гэта адказ на абстрэл і захоп трох украінскіх караблёў у Азоўскім моры.
Згаданы канфлікт быў адной з тэм сёньняшняга паседжаньня камісараў ЭЗ. „Гэтыя падзеі зьяўляюцца непрымальнымі. Мы чакаем, што Расея верне караблі й вызваліць іх экіпажы, аказваючы параненым мараком неабходную мэдыцынскую падтрымку”, - сказаў віцэ-старшыня камісіі Валдзіс Дамброўскіс.
Ён нагадаў, што паводле міжнароднага права, Расея абавязаная забясьпечыць бесьперашкодны праход праз Керчанскі праліў усім караблём.
Дамброўскіс падкрэсьліў, што ЭЗ не прызнае незаконнай анэксіі Крыму Расеяй і асуджае агрэсію супраць Украіны.
аз

Эўракамісія заклікала Расею вярнуць украінскія караблі й вызваліць іх экіпажы. Яна таксама асудзіла расейскую агрэсію супраць Украіны. Гэта адказ на абстрэл і захоп трох украінскіх караблёў у Азоўскім моры.

Згаданы канфлікт быў адной з тэм сёньняшняга паседжаньня камісараў ЭЗ. „Гэтыя падзеі зьяўляюцца непрымальнымі. Мы чакаем, што Расея верне караблі й вызваліць іх экіпажы, аказваючы параненым маракaм неабходную мэдыцынскую падтрымку”, - сказаў віцэ-старшыня камісіі Валдзіс Дамброўскіс.

Ён нагадаў, што паводле міжнароднага права, Расея абавязаная забясьпечыць бесьперашкодны праход праз Керчанскі праліў усім караблём.

Дамброўскіс падкрэсьліў, што ЭЗ не прызнае незаконнай анэксіі Крыму Расеяй і асуджае агрэсію супраць Украіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт