Logo Polskiego Radia
Print

У Сэуле адкрылі офіс Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2018 17:15
Гэта ўжо 60-ы офіс Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю ў сьвеце.
СэулСэулPhoto: cmmellow/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Сэуле адкрылі офіс Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю
Гэта ўжо 60-ы офіс Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю ў сьвеце.
У Сэуле адкрылі 60-ы офіс Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю ў сьвеце. У цырымоніі прынялі ўдзел віцэ-міністар прадпрымальніцтва Тадэвуш Касьціньскі (Tadeusz Kościński) і віцэ-старшыня Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю Кшыштаф Сэнгер (Krzysztof Senger).
Паўднёвая Карэя зьяўляецца важным эканамічным партнэрам Польшчы, як у сувязі з паўднёвакарэйскімі інвэстыцыямі ў Польшчы, так і растучым з году ў год польскім экспартам у гэтую краіну.
„Я спадзяюся, што дзякуючы адкрыцьцю гэтага офіса колькасьць паўднёвакарэйскіх інвэстыцый у Польшчы вырасьце. У сваю чаргу ў Карэі паявіцца польскі капітал”, - заявіў міністар Касьціньскі.
Цягам апошняга тыдня Польскае агенцтва інвэстыцый і гандлю адкрыла ў Азіі тры офісы. Акрамя Сэуля, таксама ў Джакарце ў Інданэзіі і ў Чэнду на паўднёвым захадзе Кітая.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт