Польскія парлямэнтары назіраюць за выбарамі ў Грузіі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.11.2018 11:13
У Грузію накіраваліся таксама прадстаўнікі польскага Сэйму й Сэнату.
Польскія парлямэнтары назіраюць за выбарамі ў Грузіі.PAP/EPA/ZURAB KURTSIKIDZE
Польскія парлямэнтары назіраюць за выбарамі ў Грузіі
У Грузію накіраваліся таксама прадстаўнікі польскага Сэйму й Сэнату.
Польскія дэпутаты й сэнатары назіраюць у Грузіі за ходам другога тура прэзыдэнцкіх выбараў. За найвышэйшую пасаду ў дзяржаве змагаюцца кандыдатка ад кіруючага лягера Саломэ Зурабішвілі й апазыцыянэр Грыгол Вашадзэ.
Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты да 17.00 паводле польскага часу. За галасаваньнем сочыць 48 тысяч мясцовых і 1 300 міжнародных назіральнікаў.

„Мы працуем у тых рэгіёнах, у якіх апошнім часам фіксавалася найбольшая колькасьць выпадкаў парушэньня выбарчага заканадаўства”, - сказала дэпутатка ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Малгажата Гасеўска (Małgorzata Gosiewska).
У апошнія дні выбарчай кампаніі канкуруючыя палітычныя лягеры абвінавачвалі адзін аднаго ў ціску на выбаршчыкаў. Мясцовыя СМІ зьвярталі асаблівую ўвагу на выкарыстаньне шантажу палітыкамі, зьвязанымі зь кіруючай партыяй „Грузінская мара”.
аз