У Польшчы бюджэтны прафіцыт складае 1 млрд 515 млн эўра
На канец кастрычніка бягучага году бюджэтны прафіцыт (станоўчае сальда, перавышэньне даходаў бюджэту над яго выдаткамі) склаў 6,5 млрд злотых (больш за 1 млрд 515 млн эўра), паведаміла Міністэрства фінансаў Польшчы.
Паводле Мінфіна, у бягучым годзе на 5,4% павысіліся паступленьні ў бюджэт ад падатку на дададзеную вартасьць, акцызнага падатку й падатку ад азартных гульняў – на 5,2%, ад падатку ад фізычных асоб – на 13,7%, ад юрыдычных – на 16,5%.
Паводле Міністэрства фінансаў, рост даходаў дзяржавы ад падатку ад юрыдычных і фізычных асоб дасягнуты дзякуючы пазытыўным тэндэнцыям на рынку працы й малому беспрацоўю. Нагадаем, актуальна беспрацоўе ў Польшчы складае 3,8%.
З пачатку студзеня да канца кастрычніка ў бюджэт паступіла 309 млрд 400 млн злотых (больш за 72 млрд 121 млн эўра), а было выдаткавана 303 млрд злотых (больш за 70 млрд 620 млн эўра).

вс