Logo Polskiego Radia
Print

Польска-ўкраінская мяжа свабодная ад «эўрабляхераў»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.11.2018 14:40
Памежныя пераходы з украінскага боку зь нядзелі блякавалі ўкраінскія ўласьнікі так званых «эўраблях» – неразмытненых аўтамабіляў з краінаў Эўразьвязу.
Заблякаваны «эўрабляхерамі» пункт пропуску «Мэдыка» на польска-ўкраінскай мяжы - аўтобусы, легкавыя аўтамабілі й трэйлеры стаяць на выезьдзе з Польшчы; вечар, нядзеля, 25 лістападаЗаблякаваны «эўрабляхерамі» пункт пропуску «Мэдыка» на польска-ўкраінскай мяжы - аўтобусы, легкавыя аўтамабілі й трэйлеры стаяць на выезьдзе з Польшчы; вечар, нядзеля, 25 лістападаPAP/Darek Delmanowicz

Рух на польска-ўкраінскай мяжы адноўлена, паведаміла Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны. Памежныя пераходы з украінскага боку зь нядзелі блякавалі ўкраінскія ўласьнікі так званых «эўраблях» – неразмытненых аўтамабіляў з краінаў Эўразьвязу. Блякады «эўрабляхераў» былі выкліканыя ўзмацненьнем мытна-падатковых правіл ва Ўкраіне, якія тычацца ўвозу аўтамабіляў, зарэгістраваных у так званых трэціх краінах.

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны таксама праінфармавала, што ўскладненьні ў перасячэньні граніцы маюць месца на адным зь пераходаў украінска-славацкай і ўкраінска-вугорскай мяжы.

Праблема блякады памежных пераходаў была закранутая падчас учорашняй тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў Польшчы і Ўкраіны. Кіраўнік Украіны Пётр Парашэнка паабяцаў польскаму лідару Анджэю Дудзе «вырашыць праблему ў самы бліжэйшы час».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт