Спынены крымінальны перасьлед яшчэ двух фігурантаў «справы БелТА»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.11.2018 06:58
«Справа БелТА» пачалася ў жніўні, калі прайшлі перутрусы ў некалькіх рэдакцыях і па месцы жыхарства журналістаў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Спынены крымінальны перасьлед яшчэ двух фігурантаў «справы БелТА»
Спынены крымінальны перасьлед яшчэ двух фігурантаў гучнай «справы БелТА». Гэта рэдактар tut.by Ульяна Бабаед і аглядальнік БелаПАН Тацьцяна Каравянкова. Іх хадайніцтвы аб спыненьні вытворчасьці па крымінальнай справе былі задаволеныя. Акрамя кампэнсацыі страт, нанесеных інфармагенцтву, Бабаед і Каравянкова заплацілі штраф (па 735 рублёў), інфармуе партал tut.by.
На мінулым тыдні быў спынены крымінальны пераслед карэспандэнта Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага й галоўнага рэдактара партала realt.by Уладзіслава Кулецкага.
«Справа БелТА» пачалася ў жніўні, калі прайшлі перутрусы ў некалькіх рэдакцыях (tut.by, БелаПАН ды інш.) і па месцы жыхарства журналістаў. Іх затрымлівалі на некалькі дзён. Абвінавацілі журналістаў у несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА (да платнай навіннай падпіскі).
22 лістапада Сьледчы камітэт паведаміў, што расьследаваньне па «справе БелТА» знаходзіцца на завяршаючай стадыі. 14 фігурантам абвінавачваньні выстаўлялі па артыкуле «Несанкцыянаваны доступ да кампʼютарнай інфармацыі», а галоўнаму рэдактару партала tut.by Марыне Золатавай – «Бязьдзейнасьць службовай асобы».

эўрарадыё/вс