Logo Polskiego Radia
Print

МУС Польшчы паведамляе пра ўскладненьні на мяжы з Украінай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.11.2018 15:11
Украінскія „эўрабляхеры” блякуюць рух на пад'язных дарогах да КПП з Польшчай.
pixabay.com/Public Domain CC0

МУС Польшчы паведамляе пра ўскладненьні на мяжы з Украінай
Украінскія „эўрабляхеры” блякуюць рух на пад'язных дарогах да КПП з Польшчай.
З-за блякады пад'язных дарог на ўкраінскім боку на польска-украінскіх КПП магчымыя ўскладненьні, як падчас памежнага кантролю, так і пасьля перасячэньня мяжы, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Ведамства паясьняе, што гэта вынік блякаваньня ўкраінскімі „эўрабляхерамі” пад'язных дарогаў да памежных пераходаў па ўкраінскім баку. Блякады зьвязаны са зьменамі ў мытна-падатковых правілах ва Ўкраіне.
Нагадаем, украінскія ўласьнікі так званых „эўраблях” (неразмытненых аўтамабіляў з краінаў Эўразьвязу) з 20 лістапада пачалі бестэрміновы страйк, каб дамагчыся спрошчаных умоваў для перарэгістрацыі іхных транспартных сродкаў і зьніжэньня падаткаў пры ўвозе на ўкраінскую тэрыторыю.
Інфармацыя аб бягучай сытуацыі публікуецца на сайтах падразьдзяленьняў польскай Памежнай варты: www.bieszczadzki.strazgraniczna.pl, www.nadbuzanski.strazgraniczna.pl.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт