Logo Polskiego Radia
Print

Грыбаўскайтэ: Дзеяньні Расеі - прамая вайна супраць Украіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.11.2018 13:09
Летува заклікае Расею неадкладна вызваліць незаконна захопленыя караблі й членаў іх экіпажаў.
Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ.Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ.PAP/EPA/SASCHA STEINBACH

Грыбаўскайтэ: Дзеяньні Расеі - прамая вайна супраць Украіны
Летува заклікае Расею неадкладна вызваліць незаконна захопленыя караблі й членаў іх экіпажаў.
„Расея цынічна парушае міжнародныя пагадненьні й вядзе прамую, агрэсіўную вайну супраць Украіны”, - такім чынам абстрэл і затрыманьне трох украінскіх караблёў у Керчанскім праліве пракамэнтаравала прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ.
Летува асуджае дзеяньні Расеі й заклікае яе „неадкладна вызваліць незаконна захопленыя караблі й членаў іх экіпажаў”.
Паводле Грыбаўскайтэ, Летува гатовая дапамагчы Ўкраіне, „прадастаўляючы надзейную дапамогу ўсёй міжнароднай супольнасьці”.
Паводле ВМС Украіны, два ўкраінскія караблі й адзін буксір ішлі праз Керчанскі праліў побач з анэксаванай Расеяй Крымскай паўвыспай. Украінскія адзінкі спрабавалі патрапіць у порт Марыўпаля на Азоўскім моры. Паводле ўкраінскага боку, расейскі карабель пайшоў на таран буксіра і абстраляў адзін з караблёў. У выніку, паводле ўкраінскага боку, былі параненыя шэсьць маракоў. У сваю чаргу ФСБ РФ паведамляе пра трох параненых украінцаў, якім была аказаная мэдыцынскую дапамога.
Сёньня Вярхоўная Рада Ўкраіны разгледзіць магчымасьць увядзеньня ваеннага становішча ў краіне. Па справе інцыдэнту ў Керчанскім праліве сустрэнецца таксама Рада бясьпекі ААН.
Керчанскі праліў - вузкая водная паласа, якая злучае Чорнае мора з Азоўскім. Апошнім часам выкарыстоўваецца як Украінай, так і Расеяй. Расейскі бок заяўляе, што ўкраінскія караблі былі затрыманыя ў яе тэрытарыяльных водах.
ru.delfi.lt/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт