Logo Polskiego Radia
Print

Украінская армія ўведзеная ў стан баявой гатоўнасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.11.2018 11:09
Сёньня ўкраінскі парлямэнт павінен разгледзець прапанову ўвядзеньня ў краіне ваеннага становішча.
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.PAP/EPA/MYKHAILO MARKIV / POOL

Украінская армія ўведзеная ў стан баявой гатоўнасьці
Сёньня ўкраінскі парлямэнт павінен разгледзець прапанову ўвядзеньня ў краіне ваеннага становішча.
Украінская армія ўведзеная ў стан баявой гатоўнасьці. Гэта зьвязана з учарашнім абстрэлам і захопам Расеяй трох украінскіх караблёў у басэйне Азоўскага мора.
Сёньня падчас пазачарговага паседжаньня ўкраінскі парлямэнт павінен разгледзець прапанову прэзыдэнта Ўкраіны й Рады нацыянальнай бясьпекі аб увядзеньні ў краіне ваеннага становішча.
Міністэрства абароны паведаміла, што ўкраінскі Генштаб загадаў, каб усе ўкраінскія войскі былі ўведзены ў стан „поўнай” баявой гатоўнасьці.
Учора ў Керчанскім заліве расейцы абстралялі й перахапілі 3 адзінкі ВМС Украіны – два караблі й буксір. Шэсьць украінскіх маракоў былі параненыя.
Тым часам ФСБ Расеі паведаміла, што затрыманыя ўкраінскія караблі накіроўваюцца ў Керч, а параненым маракам аказаная дапамога.
У ФСБ таксама паведамілі аб завядзеньні крымінальнай справу за незаконны пераход дзяржаўнай мяжы.
аз

Украінская армія ўведзеная ў стан баявой гатоўнасьці. Гэта зьвязана з учарашнім абстрэлам і захопам Расеяй трох украінскіх караблёў у басэйне Азоўскага мора.

Сёньня падчас пазачарговага паседжаньня ўкраінскі парлямэнт павінен разгледзець прапанову прэзыдэнта Ўкраіны й Рады нацыянальнай бясьпекі аб увядзеньні ў краіне ваеннага становішча.

Міністэрства абароны паведаміла, што ўкраінскі Генштаб загадаў, каб усе ўкраінскія войскі былі ўведзены ў стан „поўнай” баявой гатоўнасьці.

Учора ў Керчанскім заліве расейцы абстралялі й перахапілі 3 адзінкі ВМС Украіны – два караблі й буксір. Шэсьць украінскіх маракоў былі параненыя.

Тым часам ФСБ Расеі паведаміла, што затрыманыя ўкраінскія караблі накіроўваюцца ў Керч, а параненым маракам аказаная дапамога.

У ФСБ таксама паведамілі аб завядзеньні крымінальнай справы за незаконны пераход дзяржаўнай мяжы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт