Logo Polskiego Radia
Print

За 5 гадоў колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў вырасла ў 1,4 разу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.11.2018 09:31
Такія зьвесткі апублікаваў Белстат 26 лістапада, у Сусьветны дзень інфармацыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

За 5 гадоў колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў вырасла ў 1,4 разу
Такія зьвесткі апублікаваў Белстат 26 лістапада, у Сусьветны дзень інфармацыі.
Колькасьць абанэнтаў (юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізычных асоб) усіх відаў перадачы даных з выхадам у сетку інтэрнэт на 1 студзеня 2018 году склала 11,8 мільёна й з 1 студзеня 2013 году павялічылася ў 1,4 разу. Такія зьвесткі апублікаваў Белстат 26 лістапада, у Сусьветны дзень інфармацыі.
У Беларусі тэхналёгіі шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт выкарыстоўваюць 10,4 млн абанэнтаў, або 88% агульнай колькасьці. Паводле зьвестак выбарачнага абсьледаваньня дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцьця, у 2017 годзе 74,4% насельніцтва ад 6 да 72 гадоў зьяўляліся інтэрнэт-карыстальнікамі, а 73,1% інтэрнэт-карыстальнікаў выходзілі ў сетку штодня.
Колькасьць абанэнтаў сетак сотавай рухомай электрасувязі, якія скарысталіся паслугамі сеткі перадачы даных з выхадам у інтэрнэт па шырокапалосным доступе, на канец 2017 году склала 7,2 мільёна, або 83,7% ад агульнай колькасьці абанэнтаў сетак сотавай рухомай электрасувязі, якія выкарыстоўваюць інтэрнэт.
На канец 2017 года паслугамі сетак сотавай рухомай электрасувязі стандарту LTE скарысталіся 68,5% насельніцтва — гэта жыхары Менска, усіх абласных цэнтраў і некаторых раённых цэнтраў.
Як адзначыў Белстат, новым падыходам да разьвіцьця тэлекамунікацый у краіне зьяўляецца ўкараненьне праграмна-апаратнай плятформы IMS (IP Multimedia Subsystem), якая дазваляе пры падключэньні кліентаў да сеткі перадачы даных аказваць ім увесь спэктар тэлекамунікацыйных паслуг, уключаючы тэлефонную сувязь. Колькасьць абанэнтаў, падключаных да IMS-плятформы, на 1 студзеня 2018 году склала 2,5 мільёна й павялічылася ў параўнаньні зь мінулым годам у 1,4 разу.
У мэтах забесьпячэньня насельніцтва агульнадаступным пакетам тэлевізійных праграм актыўна разьвіваецца наземнае лічбавае тэлевізійнае вяшчаньне. Тэлебачаньне прадстаўленае ня толькі эфірнымі, але й кабэльнымі тэлеканаламі. У 2012 годзе 96 сыстэм ажыцьцяўлялі трансьляцыю тэлевізійных праграм у лічбавым фармаце для 126,3 тыс. абанэнтаў, у 2017-м — 328 сыстэм для 745,9 тыс. абанэнтаў.
Сусьветны дзень інфармацыі адзначаюць 26 лістапада штогод з 1994 году з ініцыятывы Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі.
Паводле ацэнкі Міжнароднага саюза электрасувязі, у апублікаваным у 2017 годзе рэйтынгу па індэксе разьвіцьця ІКТ Беларусь заняла 32-е месца сярод 176 краін.
belapan.by/аз

Сусьветны дзень інфармацыі адзначаюць 26 лістапада штогод з 1994 году зь ініцыятывы Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі.

Паводле ацэнкі Міжнароднага саюза электрасувязі, у апублікаваным у 2017 годзе рэйтынгу па індэксе разьвіцьця ІКТ Беларусь заняла 32-е месца сярод 176 краін.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт