Украіна ўшаноўвае памяць ахвяраў Галадамору
У суботу, 24 лістапада ва Ўкраіне адзначаецца Дзень памяці ахвяраў Галадамору. Украінцы аддаюць даніну пашаны мільёнам памерлых у выніку штучнага голаду сялян савецкай Украіны, зьнішчаных сталінскім рэжымам у 1932-1933 гадах.
Паводле дадзеных Інстытута дэмаграфіі й сацыяльных дасьледаваньняў імя Птухі, страты насельніцтва Украіны з-за Галадамору ў 1930-х гадах складалі 3,9 мільёна чалавек. На працягу дзесяцігодзьдзяў тэма Галадамору была забароненай.
Штогод у чацьвёртую суботу лістапада а 16:00 паводле кіеўскага часу праводзіцца памятная хвіліна маўчаньня ў гонар ахвяр Галадамору 1932-1933 гадах. Адначасова ў рамках усеўкраінскага акцыі «Запалі сьвечку» у многіх дамах ля вокнаў усталёўваюцца агеньчыкі. Запальваньне сьвечак, гэта традыцыйны спосаб выказваньня павагі і ўшанаваньня памяці.
Украінскія тэлеканалы і радыёстанцыі раз на дзьве гадзіны перадаюць інфармацыю пра Дзень памяці ахвяр Галадамору, спыняюць трансьляцыю камэдыйных фільмаў, гумарыстычных перадач.
Таксама будуць праводзяцца жалобныя мерапрыемствы ў Зале памяці Нацыянальнага музэя «Мэмарыял ахвяр Галадамору», у якіх прымаюць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, мясцовага самакіраваньня, грамадзкасьці, духавенства й замежныя госьці.
https://www.unian.net/society/10349853-ukraina-chtit-pamyat-zhertv-golodomora.html
У суботу, 24 лістапада ва Ўкраіне адзначаецца Дзень памяці ахвяраў Галадамору. Украінцы аддаюць даніну пашаны мільёнам памерлых у выніку штучнага голаду сялян савецкай Украіны, зьнішчаных сталінскім рэжымам у 1932-1933 гадах.
Паводле дадзеных Інстытута дэмаграфіі й сацыяльных дасьледаваньняў імя Птухі, страты насельніцтва Украіны з-за Галадамору ў 1930-ыя гады складалі 3,9 мільёна чалавек. На працягу дзесяцігодзьдзяў тэма Галадамору была забароненай.
Штогод у чацьвёртую суботу лістапада а 16:00 паводле кіеўскага часу праводзіцца памятная хвіліна маўчаньня ў гонар ахвяр Галадамору. Адначасова ў рамках усеўкраінскага акцыі «Запалі сьвечку» у многіх дамах ля вокнаў усталёўваюцца агеньчыкі. Запальваньне сьвечак, гэта традыцыйны спосаб выказваньня павагі і ўшанаваньня памяці.

unian.net/эж