У Горадні завяршылася навуковая канфэрэнцыя прысьвечаная палякам Беларусі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
24.11.2018 12:33
«Гэта вельмі важна, каб лепш разумець і вывучыць нашае суседзтва. На працягу многіх дзесяцігодзьдзяў мы занадта мала ведалі адзін пра аднаго».
Włodzimierz Pac
У Горадні завяршылася навуковая канфэрэнцыя прысьвечаная палякам Беларусі
У мерапрыемстве ўдзельнічалі дзясяткі навукоўцаў з усёй Беларусі, а таксама былі прадстаўлены большасьць польскіх акадэмічных цэнтраў. Вынікам працы канфэрэнцыі стала выданьне дасьледаваньня на тэму гісторыі беларускіх палякаў зь канца ХІХ стагодзьдзя па наш час. Адным зь аргfнізатраў канфэрэнцыі зьяўляецца Інстытут Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэта.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі адзначыў, што навукоўцы, кажучы пра палякаў у Беларусі таксама распавядаюць пра польска-беларускія адносіны.
«Гэта вельмі важна, каб лепш зразумець і вывучыць нашае суседзтва. Па прычынах цалкам відавочным для ўсіх на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў мы занадта мала ведалі адзін пра аднаго», – заявіў амбасадар Міхальскі. Дыплямант падкрэсьліў, што вельмі важна каб польска-беларускі дыялёг набраў сілу, а падобных канфэрэнцый было болей.
IAR/эж
У мерапрыемстве ўдзельнічалі дзясяткі навукоўцаў з усёй Беларусі, а таксама былі прадстаўлены большасьць польскіх акадэмічных цэнтраў.
Вынікам працы канфэрэнцыі стала выданьне дасьледаваньня на тэму гісторыі беларускіх палякаў зь канца ХІХ стагодзьдзя па наш час. Адным зь аргfнізатраў канфэрэнцыі зьяўляецца Інстытут Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэта.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі адзначыў, што навукоўцы, кажучы пра палякаў у Беларусі таксама распавядаюць пра польска-беларускія адносіны.
«Гэта вельмі важна, каб лепш разумець і вывучыць нашае суседзтва. Па прычынах цалкам відавочным, для ўсіх на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў мы занадта мала ведалі адзін пра аднаго», – заявіў амбасадар Міхальскі.
Дыплямант падкрэсьліў, што вельмі важна каб польска-беларускі дыялёг набраў сілу, а падобных канфэрэнцый было болей.
IAR/эж