Logo Polskiego Radia
Print

Міністар абароны Польшчы наведвае Летуву

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.11.2018 13:16
Плянуецца падпісаньне дэклярацыі аб далучэньні да праграмы Эўрапейскага Зьвязу ў галіне кібэрбясьпекі «Cyber Rapid Response Teams».
Марыюш БлашчакМарыюш БлашчакPhoto: Ministerstwo Spraw Wewnętrznych i Administracji/flickr.com/Commercial use allowed

Міністар абароны Польшчы наведвае Летуву
Марыюш Блашчак распачаў двухдзённы афіцыйны візыт у Летуву. Польскі міністра прыме ўдзел у сьвяткаваньні стагодзьдзя стварэньня ўзброеных сіл гэтай прыбалтыйскай краіны. Марыюш Блашчак таксама прыме ўдзел у сустрэчы зь кіраўнікамі абарончых ведамстваў краінаў Балтыі.
Міністра нацыянальнай бароны Польшчы наведае вайсковыя могілкі ў раёне Вільні Антокаль, а таксама могілкі Росы. У нэкропалях Марыюш Блашчак ушануе памяць польскіх жаўнераў, якія загінулі падчас савецка-польскай вайны 1920 года, а таксама памяць лідэра летувіскага антыкамуністычнага падпольля Адольфаса Раманаускаса.
Падчас заўтрашняй сустрэчы зь міністрамі абароны прыбалтыйскіх краін Марыюш Блашчак абмяркуе са сваімі калегамі, сярод іншага, новыя выклікі, якія паўстаюць перад адзінкамі спэцыяльнага прызначэньня.
Таксама плянуецца падпісаньне дэклярацыі аб далучэньні да праграмы Эўрапейскага Зьвязу ў галіне кібэрбясьпекі «Cyber Rapid Response Teams».
24 лістапада міністар абароны Польшчы сустрэнецца зь летувіскім калегам Раймундасам Кароблісам. Таксама 24 лістапада апоўдні ў Вільне распачнецца самы вялікі ў гісторыі Летувы вайсковы парад.


Марыюш Блашчак распачаў двухдзённы афіцыйны візыт у Летуву. Польскі міністар прыме ўдзел у сьвяткаваньні стагодзьдзя стварэньня ўзброеных сіл гэтай прыбалтыйскай краіны. Марыюш Блашчак таксама прыме ўдзел у сустрэчы зь кіраўнікамі абарончых ведамстваў краінаў Балтыі.

Міністар нацыянальнай бароны Польшчы наведае вайсковыя могілкі ў раёне Вільні Антокаль, а таксама могілкі Росы. У нэкропалях Марыюш Блашчак ушануе памяць польскіх жаўнераў, якія загінулі падчас савецка-польскай вайны 1920 года, а таксама памяць лідэра летувіскага антыкамуністычнага падпольля Адольфаса Раманаускаса.

Падчас заўтрашняй сустрэчы зь міністрамі абароны прыбалтыйскіх краін Марыюш Блашчак абмяркуе, сярод іншага, новыя выклікі, якія паўстаюць перад адзінкамі спэцыяльнага прызначэньня. Таксама плянуецца падпісаньне дэклярацыі аб далучэньні да праграмы Эўрапейскага Зьвязу ў галіне кібэрбясьпекі «Cyber Rapid Response Teams».

24 лістапада міністар абароны Польшчы сустрэнецца зь летувіскім калегам Раймундасам Кароблісам. Таксама 24 лістапада апоўдні ў Вільне распачнецца самы вялікі ў гісторыі Летувы вайсковы парад.

I.A.R/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт