Сёньня 100 мільёнаў амэрыканцаў рынуцца ў крамы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        23.11.2018 11:36
                    
                                 
                
                
                    Нягледзячы на значныя зьніжкі, «чорная пятніца» зьяўляецца самым прыбытковым часам амэрыканскіх крамаў.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/RONALD WITTEK
                     
                
                
                
               
                
                          
Сёньня 100 мільёнаў амэрыканцаў рынуцца ў крамы
У Злучаных Штатах Амэрыкі распачалася так званая «чорная пятніца». У мінулым годзе падчас black friday жыхары ЗША выдаткавалі 717 мільярдаў даляраў. На думку эканамістаў сёлета выдаткі амэрыканцаў дасягнуць падобнай лічбы.
«Чорная пятніца»традыцыйна праходзіць на наступны тыдзень пасьля Дня ўдзячнасьці. З гэтай падзеі распачынаецца пэрыяд пакупак перад Калядамі. Крамы прыцягваюць пакупніком распродажам, часам зьніжкі дасягаюць нават 80%. Нягледзячы на значныя зьніжкі, чорная пятніца зьяўляецца самым прыбытковым часам амэрыканскіх крамаў.
Акцыі, зьвязаныя з «чорная пятніца», таксама даступныя ў інтэрнэце. Летась падчас чорнай пятніцы амэрыканцы выдаткавалі амаль 8 мільярдаў даляраў. У сувязі зь росквітам інтэрнэт-продажаў гэты рэкорд можа быць пабіты.
I.A.R./эж
У Злучаных Штатах Амэрыкі распачалася так званая «чорная пятніца». У мінулым годзе падчас black friday жыхары ЗША выдаткавалі 717 мільярдаў даляраў. На думку эканамістаў сёлета выдаткі амэрыканцаў дасягнуць падобнай лічбы.
«Чорная пятніца»традыцыйна праходзіць на наступны тыдзень пасьля Дня ўдзячнасьці. З гэтай падзеі распачынаецца пэрыяд пакупак перад Калядамі. Крамы прыцягваюць пакупнікоў распродажам, часам зьніжкі дасягаюць нават 80%. Нягледзячы на значныя зьніжкі, «чорная пятніца» зьяўляецца самым прыбытковым часам амэрыканскіх крамаў.
Акцыі, зьвязаныя зь «чорнай пятніцай», таксама даступныя ў інтэрнэце. Летась падчас black friday амэрыканцы выдаткавалі ў інтэрнэце амаль 8 мільярдаў даляраў. У сувязі зь росквітам інтэрнэт-продажаў гэты рэкорд можа быць пабіты.
I.A.R./эж