Logo Polskiego Radia
Print

На час кліматычнага саміту Польшча аднаўляе кантроль на мяжы ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.11.2018 11:21
Памежнікі будуць сэлектыўна правяраць дакумэнты й транспартныя сродкі.
Памежная службa. Памежная службa. Photo: wona_Olczyk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сувязі кліматычным самітам ААН Польшча часова аднаўляе памежны кантроль на ўнутранай мяжы Эўразьвязу. Да 16 сьнежня мяжу зь Нямеччынай, Летувой, Чэхіяй і Славаччынай можна будзе перасякаць толькі на вызначаных КПП. Агулам гэткіх памежных пунктаў будзе 264.

Нагадаем кліматычны саміт ААН будзе працягвацца 3-14 сьнежня ў горадзе Катавіцэ (Katowice) на поўдні Польшчы.

„На мяжы памежнікі могуць правяраць дакумэнты - пасьведчаньне асобы або пашпарт. Могуць таксама правяраць транспартныя сродкі”, - кажа прэс-сакратар Карпацкага аддзелу памежнай службы Міхал Такарчык (Michał Tokarczyk).

Ён дадае, што праверкі будуць сэлектыўныя й не павінны прычыніцца да трафікаў.

Памежны кантроль будзе ўведзены таксама ў марскіх партах і ў аэрапортах. Перасячэньне мяжы ў іншым месцы, чым вызначаныя КПП зьяўляецца парушэньнем, за якое пагражае штраф у памеры 500 злотых (амаль 116 эўра).

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт