Агучаныя ляўрэаты конкурсу „Гістарычная кніга году”
У адной з катэгорый перамагла кніга, якая распавядае пра польскіх бежанцаў у Расеі.
Публікацыя пра польскіх бежанцаў у Расеі пэрыяду Першай сусьветнай вайны, а таксама апрацоўка ўспамінаў прэзыдэнта міжваеннай Польшчы Станіслава Вайцяхоўскага (Stanisław Wojciechowski) перамаглі ў конкурсе „Гістарычная кніга году” ў катэгорыях: крыніцы і ўспаміны.
Абвяшчаючы рашэньне журы, яго старшыня прафэсар Антоні Дудэк (Antoni Dudek) паясьніў, што пэўны ўплыў на вызначэньне сёлетніх пераможцаў мела сьвяткаваньне 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
Аўтарамі кнігі „Польскае бежанства ў Расеі ў гады Першай сусьветнай вайны ў сьвятле дакумэнтаў” зьяўляюцца гісторыкі з Унівэрсытэта Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне Марыюш Кажэнёўскі (Mariusz Korzeniowski), Кшыштаф Лятавец (Krzysztof Latawiec) і Дарыюш Тарасюк (Dariusz Tarasiuk).
У сваю чаргу аўтарам кнігі „Мае ўспаміны. Станіслаў Вайцяхоўскі” зьяўляецца Ежы Лазар (Jerzy Łazar).
У двух асноўных катэгорыях конкурсу, то бок „навуковая кніга” й „папулярнанавуковая кніга” перамаглі праца Вітальда Багеньскага (Witold Bagieńskiego) „Разьведка ПНР у гады 1945-1961” і праца Анджэя Хвальбы (Andrzej Chwalba) „Вялікая вайна палякаў”.
Арганізатарам конкурсу „Гістарычная кніга году” зьяўляюцца: Польскае радыё, Польскае тэлебачаньне, Інстытут нацыянальнай памяці й Нацыянальны цэнтар культуры.
Цырымонія ўзнагароджаньня пераможца адбылася ў сядзібе TVP у Варшаве.
аз