Помнік паэту Нілу Гілевічу будзе адкрыты 23 лістапада на яго магіле
Ён быў адным з асноўных стваральнікаў Закона аб мовах, які надаў дзяржаўны статус беларускай мове.
На магіле народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча на Кальварыйскіх могілках у Менску 23 лістапада адбудзецца адкрыцьцё помніка, паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменьнікаў (СБП).
Аўтарам помніка стаў беларускі скульптар Ігар Засімовіч.
Афіцыйная цырымонія пачнецца ў 13.00. СБП запрашае на яе блізкіх Гілевіча, яго сяброў, калег і прыхільнікаў, каб ушанаваць памяць паэта.
Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасьня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласьці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча імя Н.К.Крупскай (1951), філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта (1956) і асьпірантуру пры ім. У 1951 годзе працаваў настаўнікам у адной са школ Менска, у 1960-1986-я гады - на катэдры беларускай літаратуры БДУ.
У розныя гады Гілевіч быў літаратурным кансультантам газэты „Звязда”, першым сакратаром праўленьня Саюза пісьменьнікаў Беларускай ССР, старшынёй „Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, галоўным рэдактарам бюлетэня гэтай арганізацыі „Наша слова”. Ён быў адным з асноўных стваральнікаў Закона аб мовах, які надаў дзяржаўны статус беларускай мове й спрыяў працэсу беларусізацыі ва ўсіх сфэрах грамадзкага й культурнага жыцьця краіны ў першай палове 1990-х гадоў.
Дэпутат Вярхоўнага савета XI і XII скліканьняў (1985—1995), старшыня камітэта па адукацыі, культуры й захаваньні гістарычнай спадчыны ў 1990-1995-я гады, член прэзідыума Вярхоўнага савета Беларускай ССР.
Ніл Гілевіч — заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1980), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР імя Янкі Купалы (1980), ляўрэат Міжнароднай прэміі імя Хрыста Боцева (1986), кандыдат філялягічных навук, прафэсар, член Саюза пісьменьнікаў СССР (1954).
Пасьля зьмены палітычнага курсу ў другой палове 1990-х Гілевіч актыўна выступаў у абарону беларускай мовы й культуры ў незалежным друку, быў пастаянным аўтарам часопіса „Дзеяслоў”, газэт „Народная воля” й „Літаратурная Беларусь”. На сваю пэнсію, без дапамогі дзяржавы, выдаў 23 тамы сваіх твораў, апошні том выйшаў у 2013 годзе.
Ніл Гілевіч быў апошнім народным паэтам Беларусі. Гэтае званьне прысуджаецца за асаблівы ўнёсак у разьвіцьцё беларускай літаратуры й стварэньне выдатных твораў. У розны час яго былі ўдастоеныя Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін.
Народны паэт Беларусі памёр 29 сакавіка 2016 году ў Менску пасьля цяжкай хваробы.
belapan.by/аз
На магіле народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча на Кальварыйскіх могілках у Менску 23 лістапада адбудзецца адкрыцьцё помніка, паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменьнікаў (СБП). Аўтарам помніка стаў беларускі скульптар Ігар Засімовіч.