Logo Polskiego Radia
Print

Палякі асьцярожна ставяцца да электрамабіляў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2018 09:13
У Польшчы няма сыстэмы скідак на аўтамабілі з электрычнымі батарэямі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі асьцярожна ставяцца да электрамабіляў
У Польшчы няма сыстэмы скідак на аўтамабілі з электрычнымі батарэямі.
Ужо ня толькі багатыя краіны ЭЗ, але таксама краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы апярэджваюць палякаў па продажу электрамабіляў.
Паводле арганізацыі эўрапейскіх вытворцаў аўтамабіляў ACEA, пасьля трох кварталаў 2018 году ў Польшчы зафіксаваны самых нізкі ў Эўропе рост рэгістрацыі аўтамабіляў з электрычнымі батарэямі.
Са студзеня па канец верасьня ў Польшчы былі прададзеныя 411 такіх аўтамабіляў. У Чэхіі – 469, у Вугоршчыне - 867. Лепш сытуацыя выглядае таксама ў Румыніі, дзе былі зарэгістраваныя 468 электрамабіляў.
У трэцім квартале бягучага году, толькі ў Польшчы, Аўстрыі й Славаччыне продаж электрамабіляў зьнізіўся ў гадавым вымярэньні.
Тым часам, напрыклад, у Нямеччыне на працягу першых трох кварталаў былі зарэгістраваныя амаль 25 тысяч электрамабіляў, у Францыі – больш за 20 тысяч, у Нідэрляндах – больш за 15 тысяч. Рэкардсмэнам застаецца Нарвэгія, дзе за гэты час былі зарэгістраваныя амаль 31,5 тысячы электрамабіляў.
Меркаваньнем экспэртаў, гэткая сытуацыя не павінна зьдзіўляць. Польшча (побач з Балгарыяй і Эстоніяй) - гэта адна з эўрапейскіх краінаў, дзе адсутнічаюць ільготы й заахвочваньні з мэтай павелічэньня папулярнасьці электрамабільнасьці.
Напрыклад, у Нямеччыне на набыцьцё электрамабіля можна атрымаць дзяржаўны грант у памеры 4 тысяч эўра. У Польшчы электрамабілі купляюць у асноўный кампаніі з мэтай паляпшэньня свайго іміджу.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт