Прэзыдэнт Польшчы падпісаў закон аб дадатковым ашчаджаньні на пэнсію
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб праграме дадатковага ашчаджаньня на пэнсію.
Закон аб гэтак званым плянаваньні капіталу для працаўнікоў – гэта адна з праграм дадатковай эканоміі на пэнсію, нароўні з такімі як Індывідуальны пэнсійны рахунак, Індывідуальны рахунак пэнсійнага забесьпячэньня ды Працоўныя пэнсійныя праграмы. Закон аб плянаваньні капіталу будзе добраахвотным і цалкам прыватным. Яго асноўная мэта – павышэньне ўзроўню пэнсійных зьберажэньняў палякаў.
У адпаведнасьці з законам, грамадзяне, якія атрымліваюць самы нізкі заробак, змогуць уносіць у праграму 0,5% сваёй заработнай платы, захоўваючы пры гэтым 1,5% узносаў працадаўцы й дзяржаўныя даплаты ў памеры 240 злотых (прыблізна 55 эўра). Грамадзяне, якія зарабляюць больш, змогуць уносіць 2-4% сваёй зарплаты ў праграму. Законам прадбачыцца таксама ўдзел працадаўцаў у праграме. Так, максымальныя адлічэньні паводле праграмы разам з часткай працаўніка й працадаўцы могуць скласьці да 8% зарплаты.
Кіраўнік польскай дзяржавы падчас цырымоніі падпісаньня закону адзначыў, што ён выгадны для будучых пэнсіянэраў, бо дазволіць атрымліваць вышэйшыя пэнсіі.
Закон уступае ў сілу 1 студзеня наступнага году. Найбуйнейшыя кампаніі павінны пачаць уводзіць праграму з 1 ліпеня наступнага году, меншыя прадпрыемствы будуць яе ажыцьцяўляць паступова.

вс