Logo Polskiego Radia
Print

Польскае радыё прыгадае дэпэшу пра адраджэньне польскай дзяржавы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.11.2018 16:22
100 гадоў таму гэта быў сыгнал, што польская незалежная дзяржава існуе і дзейнічае.
www.pixabay.com

Праграмы Польскага радыё сёньня а поўначы прадставяць адмысловую перадачу, зьвязаную зь гістарычнай падзеяй – адпраўкай дэпэшы, у якой гаварылася пра адраджэньне польскай дзяржавы. Яна будзе складацца з даваенных пазыўных Польскага радыё, падводкі, тэксту дэпэшы і гімну.

Ноччу з 18 на 19 лістапада спаўняецца роўна 100 гадоў з моманту, калі ў сьвет была адпраўленая дэпэша, падпісаная тагачасным кіраўніком дзяржавы Юзэфам Пілсудскім. У ёй паведамлялася пра стварэньне польскай дзяржавы. Дакумэнт мяняў статус Польшчы на міжнароднай арэне. Гэта быў сыгнал для дыпляматыі і міжнароднай супольнасьці, што польская незалежная дзяржава існуе і дзейнічае, азначала гэта таксама, што Польшча перастала быць аб’ектам палітычнай гульні, а стала гульцом.

Гісторык Музэю гісторыі Польшчы Гжэгаж Руткоўскі адзначае, што вельмі важна было, каб дэпэша была адпраўленая радыёшляхам. Адпраўка яе ў форме тэлеграмы была небясьпечнай, паколькі яна павінна была б прайсьці праз Бэрлін або Вену.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт