У Мазавецкім ваяводзтве за тыдзень 24 новыя выпадкі захворваньня адром
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.11.2018 13:12
Гэта на 24 выпадкі больш, чым сем дзён назад.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Мазавецкім ваяводзтве за тыдзень 24 новыя выпадкі захворваньня адром
Ёсьць 56 выпадкаў захворваньня і падазрэньня захворваньня адром – паінфармавала ўчора Ваяводзкая санстанцыя ў Варшаве. Гэта на 24 выпадкі больш, чым сем дзён назад. Згаданыя выпадкі зарэгістраваныя з 10 кастрычніка па 16 лістапада.
Пачаткова заражэньні тычыліся пяці паветаў. На сёньняшні дзень гэта 11 паветаў. Захварэлі перад усім грамадзяне Польшчы, сем – Украіны і двое грамадзян Віетнаму.
Міністэрства аховы здароўя ў апошнія дні выдала згоду на часовае ўвядзеньне ў абарот больш за 70 тысяч прышчэпак ад адру.
Апошнімі днямі СМІ пісалі пра часовы недахоп прышчэпак. «Недахопы папаўняюцца», – запэўніў міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.
Адзёр – адна з найбольш заразных хваробаў. Вельмі небясьпечнымі зьяўляюцца ўскладненьні пасьля хваробы. Самымі лёгкімі з іх зьяўляецца запаленьне вуха і кішэчныя інфэкцыя, а найбольш сур’ёзнай – мэнінгіт.
Ёсьць 56 выпадкаў захворваньня і падазрэньня захворваньня адром – паінфармавала ўчора Ваяводзкая санстанцыя ў Варшаве. Гэта на 24 выпадкі больш, чым сем дзён назад. Згаданыя выпадкі зарэгістраваныя з 10 кастрычніка па 16 лістапада.
Пачаткова заражэньні тычыліся пяці паветаў. На сёньняшні дзень гэта 11 паветаў. Захварэлі перад усім грамадзяне Польшчы, сем – Украіны і двое грамадзян Віетнаму.
Міністэрства аховы здароўя ў апошнія дні выдала згоду на часовае ўвядзеньне ў абарот больш за 70 тысяч прышчэпак ад адру.Апошнімі днямі СМІ пісалі пра часовы недахоп прышчэпак. «Недахопы папаўняюцца», – запэўніў міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.

ав