Больш за 10 краін плянуе набыць расейскія комплексы С-400
Пра гэта паведаміла амэрыканская тэлестанцыя CNBC, спасылаючыся на дадзеныя разьведкі.
Як мінімум 13 краін зацікаўленыя ў набыцьці расейскай зэнітнай ракетнай сыстэмы вялікай і сярэдняй далёкасьці С-400, паведаміла амэрыканская тэлестанцыя CNBC, спасылаючыся на дадзеныя разьведкі.
Сярод іншага, расейскім ЗРК зацікаўленыя Саудаўская Арабія, Сырыя, Катар, Альжыр, Эгіпет і Ірак. Да гэтага часу Расея падпісала пагадненьне аб продажы сваіх комплексаў з Кітаем, Індыяй і Турцыяй.
ЗША неаднойчы пагражалі санкцыямі патэнцыяльным пакупнікам расейскіх ракет. Улетку, у сувязі з набыцьцём гэткіх комплексам Кангрэс ЗША часова заблякаваў продаж зьнішчальнікаў F-35 у Турэччыну.
ЗРК С-400, гэта адказ Крамля на амэрыканскія комплексы Patriot і THAAD.
Паводле CNBC, расейскія комплексы прыцягваюць патэнцыяльных контрагентаў спрошчанай працэдурай заключэньня дагавора й хуткасьцю паставак. Расейская зброя таксама таньнейшая, чым амэрыканская.
аз
Як мінімум 13 краін зацікаўленыя ў набыцьці расейскай зэнітнай ракетнай сыстэмы вялікай і сярэдняй далёкасьці С-400, паведаміла амэрыканская тэлестанцыя CNBC, спасылаючыся на дадзеныя разьведкі.
Сярод іншага, расейскім ЗРК зацікаўленыя Саудаўская Арабія, Сырыя, Катар, Альжыр, Эгіпет і Ірак. Да гэтага часу Расея падпісала пагадненьне аб продажы сваіх комплексаў з Кітаем, Індыяй і Турэччынaй.