Генпракурор Польшчы заступіўся за парамэдыкаў
Прычынай яго паставы сталі частыя выпадкі агрэсіі супраць брыгад хуткай дапамогі.
Генпракурор Польшчы й міністар юстыцыі патрабуе больш суровых мер пакараньня для асоб, якія нападаюць на мэдыцынскіх ратаўнікоў (парамэдыкаў). Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro) накіраваў падначаленым яму пракурорам адпаведныя даручэньні па гэтай справе.
Паводле міністра, абавязак пракуратуры – выступіць у абарону асобаў, якія аказваюць дапамогу пацярпелым. Таму ён даручыў пракурорам пачынаць расьсьледаваньне на падставе ўсіх паведамленьняў аб гэткіх выпадках.
Збігнеў Зёбра таксама загадаў неадкладнага затрымліваць злачынцаў, прад’яўляць ім абвінавачваньні й карыстацца прафіляктычнымі мерамі пакараньня, у тым ліку часовым затрыманьнем. Міністар таксама абавязаў пракурораў прымяняць у дачыненьні да іх больш строгія меры пакараньня.
„Гаворка ідзе пра тое, што пакараньні ня могуць быць умоўнымі”, - сказаў Збігнеў Зёбра.
Міністар адзначыў, што на яго рашэньне паўплывалі ўчарашнія паведамленьні СМІ з гораду Быдгашч, дзе амэрыканскі кінаапэратар напаў на супрацоўніка хуткай дапамогі й паліцыянтаў.
аз
Генпракурор Польшчы й міністар юстыцыі патрабуе больш суровых мер пакараньня для асоб, якія нападаюць на мэдыцынскіх ратаўнікоў (парамэдыкаў). Зьбігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro) накіраваў падначаленым яму пракурорам адпаведныя даручэньні па гэтай справе.
Паводле міністра, абавязак пракуратуры – выступіць у абарону асобаў, якія аказваюць дапамогу пацярпелым. Таму ён даручыў пракурорам пачынаць расьсьледаваньне на падставе ўсіх паведамленьняў аб гэткіх выпадках.
Зьбігнеў Зёбра таксама загадаў неадкладнага затрымліваць злачынцаў, прад’яўляць ім абвінавачваньні й карыстацца прафіляктычнымі мерамі пакараньня, у тым ліку часовым затрыманьнем. Міністар таксама абавязаў пракурораў прымяняць у дачыненьні да іх больш строгія меры пакараньня.
„Гаворка ідзе пра тое, што пакараньні ня могуць быць умоўнымі”, - сказаў Зьбігнеў Зёбра.
Міністар адзначыў, што на яго рашэньне паўплывалі ўчарашнія паведамленьні СМІ з гораду Быдгашч, дзе амэрыканскі кінаапэратар напаў на супрацоўніка хуткай дапамогі й паліцыянтаў.
аз