Палякі перасталі цікавіцца працоўнай міграцыяй
Больш за 90% палякаў не плянуе зьяжджаць на працу за мяжу.
Больш за 90% палякаў не плянуе зьяжджаць на працу за мяжу. Пра гэта сьведчыць справаздача „Эканамічная міграцыя палякаў”, падрыхтаваная агенцтвам Work Service.
Паводле яе, толькі 8,6% прафэсійна актыўных палякаў бярэ пад увагу магчымасьць працоўнай эміграцыі. Гэта на 3,2%менш, чым паказала апошняе дасьледаваньне з сакавіка й найменш у 4-гадовай гісторыі дасьледаваньня.
Паводле віцэ-старшыні Work Service Томаша Сьлёнзака (Tomasz Ślęzak), на гэткі вынік паўплывала рэкордна нізкае беспрацоўе й паляпшэньне ўмоваў працы ў Польшчы.
Ён нагадае, што 3 гады таму на працы за мяжу плянавала зьехаць больш за 20% рэспандэнтаў.
Найбольш папулярнай краінай міграцыі сярод палякаў застаецца Нямеччына (23,3%). Больш за 10% апытаных палякаў паказвае на скандынаўскія краіны й толькі 3% - на Вялікабрытанію.
Томаш Сьлёнзак дадае, што яшчэ некалькі гадоў таму Вялікабрытанія карысталася тую ж папулярнасьцю, што Нямеччына.
Паводле дасьледаваньня, за мяжу плянуюць выехаць палякі ва ўзросьце 35-60 гадоў (55 адсоткаў). Найчасьцей, гэта жыхары вёскі й гарадоў да 100 тысяч жыхароў.
аз
Больш за 90% палякаў не плянуе зьяжджаць на працу за мяжу. Пра гэта сьведчыць справаздача „Эканамічная міграцыя палякаў”, падрыхтаваная агенцтвам Work Service.
Паводле яе, толькі 8,6% прафэсійна актыўных палякаў бярэ пад увагу магчымасьць працоўнай эміграцыі. Гэта на 3,2%менш, чым паказала апошняе дасьледаваньне з сакавіка й найменш у 4-гадовай гісторыі дасьледаваньня.
Паводле віцэ-старшыні Work Service Томаша Сьлёнзака (Tomasz Ślęzak), на гэткі вынік паўплывала рэкордна нізкае беспрацоўе й паляпшэньне ўмоваў працы ў Польшчы.
Ён нагадае, што 3 гады таму на працы за мяжу плянавала зьехаць больш за 20% рэспандэнтаў.
Найбольш папулярнай краінай міграцыі сярод палякаў застаецца Нямеччына (23,3%). Больш за 10% апытаных палякаў паказвае на скандынаўскія краіны й толькі 3% - на Вялікабрытанію.
Томаш Сьлёнзак дадае, што яшчэ некалькі гадоў таму Вялікабрытанія карысталася той жа папулярнасьцю, што Нямеччына.