Украіна й ЗША пашыраюць супрацу ў галіне энэргетыкі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.11.2018 09:07
Міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры заявіў у Кіеве, што Ўкраіна можа стаць „Тэхасам у Эўропе”.
pixabay.com/Public Domain CC0
Украіна й ЗША пашыраюць супрацу ў галіне энэргетыкі
Міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры заявіў у Кіеве, што Ўкраіна можа стаць „Тэхасам у Эўропе”.
Украіна й Злучаныя Штаты Амэрыкі пачынаюць стратэгічны дыялёг па пытаньнях энэргетыкі. Гэта вынік нядаўняга візыту ў Кіеў міністра энэргетыкі ЗША Рыка Пэры.
На сустрэчы з украінскімі ўладамі амэрыканскі палітык абмяркоўваў, сярод іншага, пытаньне будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2, а таксама магчымасьці здабычы газу ва Ўкраіне.
Пасьля сустрэчы зь міністрам энэргетыкі ЗША прэзыдэнт Пётр Парашэнка заявіў, што абедзьве краіны выступаюць супраць будаўніцтва Nord Stream 2 і бачаць неабходнасьць дывэрсыфікацыі паставак шляхам павелічэньня імпарту звадкаванага газу з ЗША.
Пётр Парашэнка адзначыў, што Ўкраіна зацікаўлена ў прыцягненьні амэрыканскіх тэхналёгій і вопыту з мэтай выкарыстаньня ўкраінскіх нафтавых і газавых радовішчаў. Раней у Кіеве Рык Пэры заявіў, што Ўкраіна магла б стаць „Тэхасам у Эўропе”, а многія амэрыканскія кампаніі зацікаўлены ў пошуку й здабычы ўкраінскага газу й нафты.
аз
Украіна й Злучаныя Штаты Амэрыкі пачынаюць стратэгічны дыялёг па пытаньнях энэргетыкі. Гэта вынік нядаўняга візыту ў Кіеў міністра энэргетыкі ЗША Рыка Пэры.
На сустрэчы з украінскімі ўладамі амэрыканскі палітык абмяркоўваў, сярод іншага, пытаньне будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2, а таксама магчымасьці здабычы газу ва Ўкраіне.
Пасьля сустрэчы зь міністрам энэргетыкі ЗША прэзыдэнт Пётр Парашэнка заявіў, што абедзьве краіны выступаюць супраць будаўніцтва Nord Stream 2 і бачаць неабходнасьць дывэрсыфікацыі паставак шляхам павелічэньня імпарту звадкаванага газу з ЗША.
Пётр Парашэнка адзначыў, што Ўкраіна зацікаўлена ў прыцягненьні амэрыканскіх тэхналёгій і вопыту з мэтай выкарыстаньня ўкраінскіх нафтавых і газавых радовішчаў.
Раней у Кіеве Рык Пэры заявіў, што Ўкраіна магла б стаць „Тэхасам у Эўропе”, а многія амэрыканскія кампаніі зацікаўлены ў пошуку й здабычы ўкраінскага газу й нафты.
аз