Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы на трэцім месцы сярод вінаватых у ДТЗ у Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.11.2018 08:03
У 2017 годзе доля замежнікаў сярод вінаватых у ДЗТ у Польшчы вырасла ўтрая.
Photo: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусы на трэцім месцы сярод вінаватых у ДТЗ у Польшчы
У 2017 годзе доля замежнікаў сярод вінаватых у ДЗТ у Польшчы вырасла ўтрая.
Са студзеня па верасень бягучага году замежныя кіроўцы выклікалі на дарогах у Польшчы 481 ДТЗ. Гэта на 100 больш, чым у мінулым годзе, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Такім чынам, доля замежнікаў у агульнай колькасьці ДТЗ у Польшчы перавышае ўжо 2%. Хоць гэта надалей ня так шмат, але яшчэ ў 2013 годзе гэты паказчык быў утрая меншы.
Да гэтага росту прычыніліся ў асноўным грамадзяне Ўкраіны. Сёлета яны выклікалі ўжо 336 ДТЗ, то бок на 45% больш, чым летась.
На другім месцы апынуліся грамадзяне Нямеччыны, якія прычыніліся да 50 ДТЗ, то бок на 5% больш, чым годам раней. На трэцім месцы - беларусы. Грамадзяне Беларусі выклікала 20 ДТЗ, то бок на 9 менш, чым годам раней. У першую пяцёрку ўвайшлі таксама расейцы й летувісы.
Згаданыя дадзеныя не зьяўляюцца нечаканасьцю для польскай паліцыі.
„Польшча з-за свайго геаграфічнага распалажэньня - транзытная краіна. Самую высокую долю іншаземцаў, якія праз яе праяжджаюць, складаюць грамадзяне суседніх краін, асабліва на лініі ўсход-захад”, - тлумачыць Міхал Гавэл (Michał Gaweł) з Галоўнай камэндатуры паліцыі.
У 2017 годзе толькі з Украіны ў Польшчу ўехала больш за 6 мільёнаў легкавых аўтамабіляў, больш за 730 тысяч грузавікоў і амаль 150 тысяч аўтобусаў.
Тым часам, турыстычны рух і перавозкі грузу - гэта не адзіная прычына росту статыстыкаў. Усё больш іншаземцаў, асабліва з-за ўсходняй мяжы, вырашае працаваць і жыць у Польшчы, што адлюстроўваецца ў арэндзе кватэраў і набыцьці аўтамабіляў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Са студзеня па верасень бягучага году замежныя кіроўцы выклікалі на дарогах у Польшчы 481 ДТЗ. Гэта на 100 больш, чым у мінулым годзе, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Такім чынам, доля замежнікаў у агульнай колькасьці ДТЗ у Польшчы перавышае ўжо 2%. Хоць гэта надалей ня так шмат, але яшчэ ў 2013 годзе гэты паказчык быў утрая меншы.

Да гэтага росту прычыніліся ў асноўным грамадзяне Ўкраіны. Сёлета яны выклікалі ўжо 336 ДТЗ, то бок на 45% больш, чым летась.

На другім месцы апынуліся грамадзяне Нямеччыны, якія прычыніліся да 50 ДТЗ, то бок на 5% больш, чым годам раней. На трэцім месцы - беларусы. Грамадзяне Беларусі выклікалi 20 ДТЗ, то бок на 9 менш, чым годам раней. У першую пяцёрку ўвайшлі таксама расейцы й летувісы.

Згаданыя дадзеныя не зьяўляюцца нечаканасьцю для польскай паліцыі.
„Польшча з-за свайго геаграфічнага распалажэньня - транзытная краіна. Самую

высокую долю іншаземцаў, якія праз яе праяжджаюць, складаюць грамадзяне суседніх краін, асабліва на лініі ўсход-захад”, - тлумачыць Міхал Гавэл (Michał Gaweł) з Галоўнай камэндатуры паліцыі.

У 2017 годзе толькі з Украіны ў Польшчу ўехала больш за 6 мільёнаў легкавых аўтамабіляў, больш за 730 тысяч грузавікоў і амаль 150 тысяч аўтобусаў.

Тым часам, турыстычны рух і перавозкі грузу - гэта не адзіная прычына росту статыстыкаў. Усё больш іншаземцаў, асабліва з-за ўсходняй мяжы, вырашае працаваць і жыць у Польшчы, што адлюстроўваецца ў арэндзе кватэраў і набыцьці аўтамабіляў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт