Logo Polskiego Radia
Print

Лідар апазыцыі Аляксей Навальны ня можа выяжджаць з Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.11.2018 11:40
Ён хацеў ляцець у Страсбург, дзе павінна быць абвешчана рашэньне Эўрапейскага суду па правах чалавека ў яго справе.
Аляксей НавальныАляксей Навальныwikimedia commons/MItya Aleshkovskiy/CC BY-SA 3.0

Лідар апазыцыі Аляксей Навальны ня можа выяжджаць з Расеі
Аляксей Навальны напісаў на Твітэры, што яго затрымалі ў аэрапорце, але ніхто ня змог патлумачыць прычыну. Антыкрамлёўскага апазыцыянэра толькі ў гэтым годзе шматразова затрымлівалі і арыштоўвалі. За арганізацыю нелегальных дэманстрацый ён правёў за кратамі агулам больш за 100 дзён.
Аляксей Навальны хацеў ляцець у Страсбург, дзе павінна быць абвешчана рашэньне Эўрапейскага суду па правах чалавека. Паводле слоў палітыка, памежныя службы забралі ў яго пашпарт і паінфармавалі, што ён ня можа пакідаць тэрыторыю Расеі. «Аднак мне нічога не патлумачылі», – напісаў апазыцыянэр. У жніўні Аляксей Навальны трапіў на 30 дзён у арышт за арганізацыю нелегальнай дэманстрацыі.
Ён выйшаў 25 верасьня і ў гэты ж самы дзень быў зноў затрыманы і асуджаны на 20 дзён арышту. Апошняе паседжаньне адбылося бяз допыту сьведак, а судзьдзя не пусьціў на паседжаньне нават адвакатаў палітыка.

Аляксей Навальны напісаў на Твітэры, што яго затрымалі ў аэрапорце, але ніхто ня змог патлумачыць прычыны. Антыкрамлёўскага апазыцыянэра толькі ў гэтым годзе шматразова затрымлівалі і арыштоўвалі. За арганізацыю нелегальных дэманстрацый ён правёў за кратамі агулам больш за 100 дзён.

Аляксей Навальны хацеў ляцець у Страсбург, дзе павінна быць абвешчана рашэньне Эўрапейскага суду па правах чалавека ў яго справе. Паводле слоў палітыка, памежныя службы забралі ў яго пашпарт і паінфармавалі, што ён ня можа пакідаць тэрыторыю Расеі. «Аднак мне нічога не патлумачылі», – напісаў апазыцыянэр.

У жніўні Аляксей Навальны трапіў на 30 дзён у арышт за арганізацыю нелегальнай дэманстрацыі.

Ён выйшаў 25 верасьня і ў гэты ж самы дзень быў зноў затрыманы і асуджаны на 20 дзён арышту. Апошняе паседжаньне адбылося бяз допыту сьведак, а судзьдзя не пусьціў на паседжаньне нават адвакатаў палітыка.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт